Важны кожны голас!

Date 18.02.2022 Man
Comment 523
Важны кожны голас!

22 лютага пачнецца датэрміновае галасаванне

27 лютага адбудзецца рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. І кожны з нас павінен зрабіць выбар: якім жа будзе Асноўны Закон нашай краіны. Спадзяёмся на вашу сумленнасць і актыўнасць пры правядзенні гэтай важнай палітычнай акцыі.

Але што рабіць, калі 27 лютага вы па нейкіх прычынах не маеце магчымасці наведаць участак для галасавання? Па-першае, не расчароўвацца, і, па-другое, – правільна! – прагаласаваць у падтрымку рэспубліканскага рэферэндуму датэрмінова! Зрабіць гэта можна з 22 па 26 лютага ўключна. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння прычыны немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання менавіта 27 лютага не патрабуецца.

У перыяд датэрміновага галасавання ўчасткі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. А вось у асноўны дзень галасавання (27 лютага) прыняць удзел у галасаванні можна будзе на працягу ўсяго дня – з 8.00 да 20.00. Нялішнім будзе сказаць, што бюлетэні выдаюцца толькі пры прад’яўленні дакумента, які пацвярджае вашу асобу.

Нагадаем, што на рэферэндум выносіцца адно пытанне: “Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?”. На яго прадугледжаны два варыянты адказаў – “так” і “не”.

Ужо гэтымі днямі выбаршчыкі атрымаюць запрашэнні ўчастковых камісій да ўдзелу ў рэферэндуме. Акрамя таго, аб гэтай кампаніі бярэзінцам нагадваюць і актывісты з ліку членаў БРСМ, якія ў ходзе арганізаванай акцыі раздаюць флаеры з інфармацыяй аб правядзенні рэферэндуму, запрашаюць да ўдзелу ў ім.

Участкі для галасавання чакаюць вас. Важны кожны голас!

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER