У высокай яўцы сумнявацца не даводзіцца

Date 22.02.2022 Man
Comment 945
У высокай яўцы сумнявацца не даводзіцца

Актыўна пачаўся першы дзень датэрміновага галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме на чацвёртым участку для галасавання, які размешчаны ў будынку СШ  №3 г. Беразіно. Літаральна за 20 мінут, што мы пабылі тут, свае галасы аддалі звыш дзесяці чалавек. Ды і на момант нашага прыезду ўрна таксама не была ўжо пустой.

Як адзначыла старшыня ўчастковай камісіі Ала Дудко, першыя жадаючыя з’явіліся як толькі была апламбіравна ўрна. Па яе словах паспяховаму правядзенню рэферэндума на ўчастку садзейнічае шырокамаштабная работа, якая была праведзена напярэдадні ў цэлым на Бярэзіншчыне, а таксама ў вытворчых калектывах. Для прыёму галасуючых створаны ўсе неабходныя ўмовы, у тым ліку і для людзей з абмежаванымі фізічнымі данымі.

У ліку першых, хто аддаў свой голас, была і мнагадзетная матуля Наталля Валовік. У сям’і гадуецца пяцёра дзетак. Двое старэйшых ужо працуюць: адна дачка выкладае тут жа, у СШ №3, гісторыю, другая занята ў сістэме гандлю. Яшчэ двое дзетак – школьнікі, а самы малодшанькі сёлета збіраецца стаць першакласнікам. Муж, работнік “Профітсістэм”, галасаваць будзе на другім участку.

— Я галасую за Беларусь! – з гонарам заявіла Наталля Валер’еўна, апускаючы свой бюлетэнь.

А вось што расказала Тамара Лагуноўская:

— Я – пенсіянерка. Галавасць прыйшла, бо лічу рэферэндум справай дзяржаўнай, а значыць і маёй, бо таксама беларуска. Датэрмінова галасую пастаянна. Вялікі плюс такой магчымасці, асабліва ў сённяшні час распаўсюджвання кавіду, заключаецца ў тым, што на ўчастку няшмат людзей, а значыць і меншая рызыка “падчапіць” хваробу.

Нягледзячы на строгі прапускны рэжым у школе, допуск на ўчастак ажыццяўляецца без абмежаванняў. А прагаласаваць на ім павінны больш як дзве тысячы чалавек.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER