— Паток людзей не спыняецца, — гаворыць Уладзімір. – Вось толькі аддаў свой голас мужчына, які вярнуўся з працы ў сталіцы, а зараз галасуе яшчэ адзін чалавек. Нехта ідзе мэтанакіравана на ўчастак, а нехта, як наша практычная моладзь шпацыруе па сваіх справах і паходу наведваецца на ўчастак.
— Вы старшыня ўчасткам для галасавання з вялікім стажам і практычна ўсіх выбаршчыкаў ведаеце ў твар, Ці задавальняе вас актыўнасць бярэзінцаў на гэтым рэфэрэндуме?
— Актыўнасць нашых выбаршчыкаў на вышыні. Ужо па выніках датэрміновага галасавання яна наблізіліся да паказчыка ў 45 %. Уявіце сабе, што яшчэ да пачатку галасавання людзі стаялі ў чэргах. Ды і ў асноўны дзень галасавання натоўп не паменшаў : людзі прыходзілі цэлымі сем’ямі.
— Ці з’явіліся ў вас новыя выбаршчыкі?
— Так, спіс папоўніўся дзесяцю чалавекамі, якія пажадалі аддаць свой голас менавіта на нашым участке. Частка з іх нядаўна набыла ў Беразіно нярухомасць, іншыя пераехалі сюды даглядаць бацькоў, іншыя — тут працуюць.
— А як складваюцца справы з галасаваннем на даму?
— Тут таксама ўсе па законе. Сваім правам выккрысталіся амаль 40 чалавек.
— З якім настроем галасуюць бярэзінцы?
— З рашучым настроем і цвердай упэўненасцю ў сваім выбары. Гэтаму садзйнічала актыўная растлумачальная работа з насельніцтвам, шматлікія дыялогавыя пляцоўкі і сустрэчы з насельніцтвам. Не магу заўмошўчаць і той факт, што бярэзінцы ўсхваляваны падзеямі на Украіне. Мяркую, што свой выбар яны рабілі сыходзячы з сітуацыі ў гэтым рэгіёне. Крый Божа, каб у нашай краіне не адрадзіўся фашызм і была пасеяна варожасць сярод людзей.