Старшыня мінаблвыканкама Аляксандр Турчын прыняў удзел у адкрыцці абноўленага будынка Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі

Date 01.06.2022 Man
Comment 1210
Старшыня мінаблвыканкама Аляксандр Турчын прыняў удзел у адкрыцці абноўленага будынка Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі

Сёння адбылася важная падзея ў жыцці нашага горада і раёна - адкрыццё пасля рэканструкцыі будынка Бярэзінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі, у выніку якой аб’ект установы культуры стаў па сутнасці шматфункцыянальным комплексам, у якім размясціліся аддзел ЗАГС раённага выканаўчага камітэта, рэдакцыя газеты “Бярэзінская панарама” і зала для правядзення маладзёжных мерапрыемстваў. Сімвалічна тое, што бібліятіэка адкрылася ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, бо тут створаны ўсе ўмовы для іх паўнацэннага развіцця.

І сапраўды, будынак, які мае сваю больш як паўвекавую гісторыю і з’яўляецца ўпрыгожаннем горада, пасля праведзеных тут работ не толькі не страціў сваёй першароднай прыцягальнасці і непаўторнасці, а расквітнеў сваёй свежасцю і новымі фарбамі, стаў больш утульным і прызначаным для прадстаўнікоў многіх пакаленняў і інтарэсаў.

На гэтую акалічнасць звярнуў увагу і прысутны на мерапрыемстве старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Турчын.

– Гэты аб’ект па-свойму ўнікальны, - падкрэсліў ён, – бо тут размешчаны не толькі рэдакцыя газеты і бібліятэка, але і новае памяшканне для моладзі, што не можа не радаваць.

Калі ўзгадаць гісторыю адраджэння гэтага будынка, то з 2018 года ён не выкарыстоўваўся. І калі летась мы праводзілі на Бярэзіншчыне суботнік па добраўпарадкаванні аднаго з помнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, то разам са старшынёй райвыканкама пабывалі тут. Тады і было прынята рашэнне аб яго аднаўленні. Адкрыццё падобных аб’ектаў гаворыць аб тым, што ў нас няма другарадных рэгіёнаў. У кожным раёне вобласці мы імкнёмся да паляпшэння сацыяльнай сферы – узводзім, адкрываем, рамантуем бальніцы, фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, школы, дашкольныя ўстановы. Мы бачым праблемы, ведаем іх. Можа не на ўсё хапае сродкаў, але мы дзейнічаем.

Вось на што я хачу звярнуць увагу. Мы зрабілі сцены. А якой будзе душа гэтага будынка, як ён будзе жыць, гэта, зразумела, залежыць ад вас – тых, хто працуе тут. Хачу пажадаць, каб гэты аб’ект стаў прыцягальным цэнтрам перш за ўсё для нашай моладзі. Каб было дзе праводзіць свой вольны час і было цікава прадстаўнікам усіх узростаў. Няхай гэты цудоўны будынак прыносіць толькі радасць жыхарам вашага рэгіёна.
Аляксандр Генрыхавіч Турчын уручыў сертыфікат дырэктару Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Наталлі Маеўскай.

Традыцыйна бібліятэкі з’яўляюцца захавальніцамі памяці чалавецтва, яго вопыту і традыцый. Вяртанне ўстановы культуры ў свой гістарычны будынак – асаблівая падзея ў Год гістарычнай памяці для Бярэзінскага раёна. Гэта месца сустрэчы людзей розных узростаў, месца абмену вопытам і атрыманне новых ведаў. Праз кнігі мы далучаемся да гісторыі Айчыны і сваёй малой радзімы і перадаём гэтыя веды. Таму права перарэзаць сімвалічную стужку прадастаўляецца прадстаўнікам усіх пакаленняў Бярэзіншчыны – вучню года Мінскай вобласці ў намінацыі “Творчасць”, выпускніцы ўстановы адукацыі “Паплаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы садок – сярэдняя школа” Яніне Клімовіч, Але Альфер, якая аддала журналістыцы больш за 40 гадоў, аўтару патрыятычных праектаў і рэдактару тэлеграм-канала “Беразіно-ньюс”, мнагадзетнай сям’і Радзевічаў – удзельнікам адборачнага тура абласнога конкурсу “Сям’я года”.

Пад гучныя апладысменты прысутных уваход у будынак адкрываецца. Першымі наведвальнікамі абноўленага будынка становяцца ганаровыя госці мерапрыемства, услед за якімі пазнаёміцца з новымі ўмовамі работы і размешчанымі аб’ектамі адпраўляюцца жыхары горада. Экскурсіі па сваіх “валоданнях” правялі начальнік аддзела ЗАГС раённага выканаўчага камітэта Наталля Белаус, галоўны рэдактар газеты “Бярэзінская панарама” Юлія Букель і дырэктар цэнтральнай бібліятэкі Наталля Маеўская. Кожны з гасцей з задавальненнем адзначаў тыя станоўчыя перамены, што адбыліся з будынкам і створанымі тут умовамі работы і адпачынку для моладзі, абноўленымі кабінетамі і іх інтэр’ерамі. Немалаважна падкрэсліць, што ўсё гэта, як і ў цэлым наданне новага жыцця будынку, адбылося дзякуючы намаганням і дапамозе абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER