Першыя госці маладзёжнага цэнтра

Date 09.06.2022 Man
Comment 1095
Першыя госці маладзёжнага цэнтра

Весела, шумна і гаманліва было сёння раніцай у памяшканні толькі што адкрытага ў раённай бібліятэці маладзёжнага цэнтра. Першымі яго наведвальнікамі сталі школьнікі малодшых класаў другой гарадской школы, для якіх было наладжана цікавае свята са шматлікімі конкурсамі, гульнямі і танцамі.

 

Аб тым, каб дзятва не сумавала і актыўна правяла час, паклапаціліся вядучыя мерапрыемства Кацярына і Дар’я. Якіх толькі выпрабаванняў і цікавых пытанняў не напрыдумлялі яны! А што дзеці? Яны хуценька падзяліліся на тры каманды і з вялікім энтузіязмам уключыліся ва ўдзел у прапанаванай праграме і старана дэманстравалі свае спрыт, кемлівасць і артыстычнасць.

Аб сваіх уражаннях ад мерапрыемства расказваюць яго юныя ўдзельнікі.

Саша Вабішчэвіч: - Мерапрыемства цудоўнае! Што спадабалася? Усё – і конкурсы, і танцы, і сама атмасфера. На месцы не ўсядзець. Вучуся ў трэцім класе СШ №2. Ад яе да бібліятэкі блізка, таму, думаю, што бываць тут буду часта.

Валя Несцяровіч: - Настрой цудоўны. Нас сюды прывялі адпачыць і пагуляць. Выдатны адпачынак. Вельмі спадабалася праграма. А зала якая – утульная, прасторная! У ёй я ўпершыню, вельмі спадабалася.

Алёна Андронава: – Вельмі спадабаліся і зала, і сам будынак бібліятэкі. Праграма мерапрыемства такая завадная, што сядзець няма калі. Спаборніцтвы былі хоць і нескладанымі, але іншы раз цяжкімі, напрыклад, перацягванне каната. У гэтым будынку я ўжо другі раз – прыходзіла з матуляй і брала тут кніжкі. Чытаць люблю, таму буду хадзіць сюды часта.

Ксюша Карпека: - Асабіста мне найбольш спадабалася першае заданне. А яшчэ мне падабаецца маляваць. Думаю, што для нас будуць і потым арганізоўвацца такія ж мерапрыемствы, дзе я змагу прыняць удзел у конкурсе малявання. Спадабалася ў гэтым прыгожым будынку. Раскажу пра свае ўражанні стрыечным брацікам і сёстрам. Упэўнена, што калі і яны пабудуць тут хоць раз, ім таксама спадабаецца і яны стануць прыходзіць сюды часта.

Мацвей Маслоўскі: - У будынку бібліятэкі я ўжо бываў. Але на другім паверсе, у бібліятэцы. Было цікава паглядзець, як яна аднавілася. А сёння ў мяне новае адкрыццё – гэтай танцавальнай залы. Як тут светла, утульна і прыгожа! Да таго ж, нам такую цікавую праграму падрыхтавалі!

Даніла Старасценка: - Я таксама ўжо прыходзіў у бібліятэку: мы тады разам з класам сюды наведаліся. Уражанні толькі самыя светлыя, як і сам гэты будынак. Ці спадабалася сёння? Вядома! Асабліва спаборніцтвы паміж атрадамі. Мы перамаглі. Але не ў гэтым справа. Галоўнае, што ўсім было весела і цікава.

Сафія Каралёва: Сённяшняе мерапрыемства вельмі спадабалася. Не толькі танцамі. Былі і класныя конкурсы. Самым складаным для мяне аказаўся конкурс з шарыкам і клюшкай. Ды і перацягванне каната аказалася вельмі забаўным і няпростым. Вось прысела на хвіліначку, каб адпачыць, а то пальцы пасля каната баляць.

Назар Маслоўскі: - Мне таксама спадабалася перацягваць канат. Гэта быў самы складаны конкурс. Але і самы вясёлы. Пра мерапрыемства? Спадабалася. І яно, і вядучыя. Асаблівае захапленне ад абноўленага будынка і гэтай залы. Паглядзіце толькі, якія цудоўныя тут крэслы ўстаноўлены. Ды і не тролькі яны прыйшліся даспадобы.

Маша Бурая: - Час так вельмі хутка праляцеў, што і не прыкмеціла калі. Было надзвычай весела і цікава. Вельмі прыемна, што іменна мы аказаліся аднымі з першых гасцей гэтай утульнай залы. З нецярпеннем буду чакаць, калі нас запросяць сюды ізноў!
Мікіта Лескавец. – А я не толькі прымаў удзел ва ўсіх конкурсах, але і ўдосталь натанцаваўся. Цікава тут, весела, цудоўна. Не пакінулі раўнадушным ні праграма, ні вядучыя, ні гэтая прыгожая зала. Дзякуй тым, хто арганізаваў нам свята і ўсім тым, хто ўзводзіў гэтае цудоўнае памяшканне.

Мікіта Лескавец: – А я не толькі прымаў удзел ва ўсіх конкурсах, але і ўдосталь натанцаваўся. Цікава тут, весела, цудоўна. Не пакінулі раўнадушным ні праграма, ні вядучыя, ні гэтая прыгожая зала. Дзякуй тым, хто арганізаваў нам свята і ўсім тым, хто ўзводзіў гэтае цудоўнае памяшканне.

Так, памяшканне маладзёжнага цэнтра не стаіць пустуючым. І хоць пакуль што канкрэтны графік яго работы поўнасцю не распрацаваны, гэта, як мы бачым, не з’яўляецца перашкодай для таго, каб арганізоўваць тут цікавыя мерапрыемствы для падрастаючага пакалення бярэзінцаў, набываць сабе прыхільнікаў, якія затым стануць пастаяннымі гасцямі цэнтра і актыўнымі ўдзельнікамі разнастайных праводзімых тут мерапрыемстваў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER