У 2021 годзе ў календары Рэспублікі Беларусь з’явілася новае свята, якое адзначаецца 17 верасня – Дзень народнага адзінства. Дата невыпадковая: 17 верасня 1939 года пачалося аб’яднанне Заходня і Усходняй Беларусі. Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае адзінства дазволіла выжыць Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне, стаць адным з сузаснавальнкам ААН.
Перад сабраўшыміся выступіла старшыня Бярэзінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Токан. Як адзначыла прамоўца, новае свята – нагода задумацца пра значэнне памяці і ўласнай гісторыі, пра тое, што замоўчванне яе старонак не праходзе бесслядоўна. З’яднанне беларусаў у 1939 годзе стала важнай падзеяй у лёсе народа. Успамінаючы падзеі мінулага, мы павінны разумець, што нашыя дзеянні павінны быць накіраваныя на папярэджванне грамадскіх канфліктаў, сацыяльнай і палітычнай варожасці, страты дзяржаўнага суверэнітэта.
- Сплочанасць, салідарнасць і ўзаемаразуменне беларусаў, з’яднаных гістррыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і равенства – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для беларусаў, такімі і павінны заставацца, - сказала Алена Міхайлаўна. – Адказваючы на пытанне: у чым значнасць дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства для Беларусі, разумеем галоўнае – паважаць традыцыі свайго народа, любіць і аберагаць сваю краіну, заўсёды быць патрыётамі Рэспублікі Беларусь. Мы – разам! Адзінствам моцная Беларусь!
Мітынг закончыўся ўскладаннем кветак помніку загінуўшым воінам і партызанам.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.