У праграму ўваходзяць камандная эстафета (склад каманды 4 чалавекі: 3 мужчыны і 1 жанчына, узрост неабмежаваны), а таксама масавы старт усіх жадаючых па трох узроставых катэгорыях – 20-30 гадоў, 31-40 і старэй 40 гадоў.
Каманда-пераможца спаборніцтва вызначаецца па выніках праходжання эстафеты, пераможцы ў масавым старце – па найменшым часе праходжання дыстанцыі.
Пераможцы і прызёры будуць адзначаны кубкамі, медалямі і дыпломамі.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.30 да 10.30, пачатак спаборніцтваў – у 11 гадзін.
Падтрымайце свае каманды і самі выходзьце на старт. Колькасць удзельнікаў спаборніцтваў не абмежаваная.
Прыемнага адпачынку на свежым паветры і вялікага зараду бадзёрасці!