Пад гукі духавога аркестра

Date 24.03.2023 Man
Comment 1755
Пад гукі духавога аркестра

Не так часта на сцэне раённага цэнтра культуры можна пачуць гукі духавога аркестра. Але сёння яны доўга тут не замаўкалі. І нагода для гэтага была даволі важкая: работнікі  жыллёва-камунальнай гаспадкрі раёна адзначалі сваё прафесійнае свята, шчыра віталі і віншавалі сваіх калег, ушаноўвалі лепшых і ўручалі заслужаныя ўзнагароды.

Так, кіраўнік справамі раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Бурцаў пасля шчырых слоў віншавання са святам уручыў Ганаровую грамату райвыканкама спецыялісту па кадрах Бярэзінскай ЖКГ Вользе Янкоўскай, а таксам падзякі раённага выканаўчага камітэта майстру кацельняў Юрыю Зяневічу і вадзіцелю Вячаславу Асташонку.

Зразумела, што спіс узнагароджаных у гэты дзень меў свій істотны працяг. Трактарыст ЖКГ Уладзімір Цішкевіч, напрыклад быў адзначаны нагрудным знакам Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь “Ганаровы работнік ЖКГ”, а экскаватаршчык прадпрыемства Ігар Чайчыц – падзякай галіновага міністэрства. Заслугі і істотны ўклад у развіццё галіны многіх работнікаў камунальнайц гаспадаркі адзначыла і

Дзяржаўная ўстанова “Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці”. У іх ліку начальнік аддзела юрыдычнай і кадравай работы Кацярына Красоўская, сакратар прыёмнай кіраўніка Ала Ермашкевіч, электрагазазваршчык Юрый Баярынас, слесар-сантэхнік Мікалай Валькевіч намеснік дырэктара па эканоміцы Вікторыя Гайнутдзінава. Акрамя таго больш як два дзясяткі працаўнікоў был і адзаначаны Ганаровымі граматамі адміністрацыі прадпрыемства.

Да шчырых слоў віншаванняў далучыліся і ганаровыя госці свята - начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік, дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніццтва г. Беразіно” Ірына Саскавец і дырэктар Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажывецкага таварыства Валянціна Барысевіч. Прыйшлі яны, зразумела, не з пустымі рукамі.

Працягам свята стала выступленне ўзгаданага ўжо духавога аркестра і яго салістаў, якія прыбылі да нас з суседняга Асіповіцкага раёна.

Што ж, свята атрымалася яркім, насычаным на падарункі, унагароды і цёплыя словы віншаванняў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER