Бярэзінцы адзначылі 107-ую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі

Date 07.11.2024 Man
Comment 634
Бярэзінцы адзначылі 107-ую гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 лістапада – памятная гістарычная дата, якая адзначаецца ў нашай краіне як Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гэта падзея з’явілася для ўсяго сусвету адлікам новай гістарычнай эры, якая паўплывала на ход развіцця грамадства не толькі ў нашай краіне – тагачасным Савецікім Саюзе, - але і ва ўсёй супольнасці. Падзеі, што адбыліся ў 1917 годзе, яшчэ не раз будуць пераасэнсоўвацца і пераацэньвацца, гэта так. Але для нашай рэспублікі, і гэта адназначна, яны сталі адлікам новай эпохі далейшага развіцця незалежнай Беларусі і станаўлення як самастойнай дзяржавы. Менавіта таму свята Кастрычніцкай рэвалюцыі па-ранейшаму шануецца ў нашым грамадстве, мае вялікую гістарычную каштоўнасць і кожны год збірае вакол сябе нямала прадстаўнікоў перадавой грамадскасці.

Вось і сёння на цэнтральнай плошчы горада з нагоды 107-й гадавіны Вялікага Кастрычніка сабралася нямала прадстаўнікоў грамадскасці, вытворчых калектываў, а таксама раённага выканаўчага камітэта, каб у чарговы раз аддаць даніну павагі гэтай гістарычнай падзеі. Адкрыў мерапрыемства зваротам да прысутных і віншаваннем са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Трухан. Своеасаблівы экскурс у гісторыю тых даўніх падзей і наступстваў, якія абумовілі далейшы ход развіцця Бярэзіншчыны, зрабіла супрацоўніца раённай бібліятэкі Тамара Круталевіч.

Затым з віншаваннямі з нагоды 107-й гадавіны Кастрычніка звярнулася першы сакратар раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Вольга Калячка. Яна, да таго ж, уручыла юбілейныя медалі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў некаторым членам КПБ. У іх ліку аказаліся члены партыі Анатоль Зябко, Тамара Круталевіч, Анатоль Палынскі і Мар’яна Стаброўская.

Завяршыўся ўрачысты мітынг традыцыйным ускладаннем кветак да падножжа помніка Уладзіміру Ільічу Леніну.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.     

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER