“Няхай ваш дом заўсёды будзе поўнай чашай, і няхай заўсёды на ім будзе хлеб на стале!” – такімі словамі вітала вядучая свята вёскі ў гэтым аграгарадку. І ў дапаўненне да сказаных слоў гасцям мерапрыемства быў вынесены вялікі святочны каравай. Ён, парэзаны затым на лусты, дастаўся кожнаму жадаючаму паласавацца гэтым старадаўнім і такім прывычным прысмакам. А на пачатку сустрэчы – слова трымалі шаноўныя госці – старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Трухан і старшыня Капланецкага сельсавета Святлана Аўсянкіна.
.jpg)
- Свята вёскі – своеасаблівае мерапрыемства, да яго рыхтуюцца, яго чакаюць, - адзначыў Уладзімір Трухан. – Гэтае тое месца, дзе вы нарадзіліся, зрабілі першыя крокі, сустрэлі першае каханне. І яно на ўсё жыццё пакідае глыбокі след у душы. Свята вёскі ў алднолькавай ступені радаснае як для людзей старэйшага пакалення, так і для моладзі. Сёння тут шмат прадстаўнікоў маладога пакалення. І гэта радуе, бо калі ў вёсцы ёсць моладзь, у яе ёсць і будучыня. Багацце вёскі – гэта людзі, а для людзей няма нічога больш святога, чым малая радзіма. Здароўя вам усім, дабрабыту, шчасця вам і вашым сем’ям! Няхай у кожным доме пануюць дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
.jpg)
Сяліба мае вялікую і цікавую гісторыю. Першапачатковае яе назва – Сядзіба, якую яна насіла яшчэ ў сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя. Тут жыў памешчык Лукашэвіч, які затым аб’явіў аб продажы сваіх уладанняў і яго землі ў асноўным скупілі яўрэі. Калектывізацыя тут пачыналася з 1929 года. У 50-ыя гады мінулага стагоддзя ў састаў калгаса імя Ільіча ўваходзілі вёскі Сяліба, Барсучына, Месціна, Пуцькава, Міраслаўка. Тут дзейнічалі фота-, швейная і абутковая майстэрні. Гаспадарка славілася сваімі фермамі, сталовай, мехдваром, пажарнай, бальніцай, дзіцячым садком, сярэдняй школай, музычнай школай, кандытарскім цэхам, крамамі. Шмат чаго існавала раней. Штосьці страчана, але галоўнае тое, што тут засталіся мы. Мы былі, ёсць і заўсёды будзем. І ніколі не забудзем сваю гісторыю, подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, тых людзей, якія прыйшлі з фронту і аднаўлялі разбураную гаспадарку. Багая сялібская зямлі і сваімі славутасцямі – прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі Мікалаем Барысевічам, пісьменнікамі Якавам Герцовічам, Рыгорам Нехаём, Міхасём Скрыпкам, Янкам Туміловічам.
.jpg)
І ў святы, і ў буднія дні сялібскую зямлю асвятляе храм у гонар Георгія Перамоганосцы. Яго настаяцель айцец Аляксей, павіншаваўшы земляком са святам, узнёс падзячную малітву да Усявышняга ад імя ўсіх прысутных.
.jpg)
А сярод іх, прысутных, было і шмат асоб, пра якія далей вяла гутарку вядучая. І пачала яна, як і водзіцца, са старажылаў вёскі. Сярод іх гучыць імя Міхаіла Мурача. Яму споўніўся 91 год. Нягледзячы на ўзрост, мужчына па праву лічыццца адным з лепшых уладальнікаў прысядзібнага ўчатска. Тут заўсёды ўтульна, чыста і прывабна. На жаль, на свяце яго не аказалася, але віншаванні і падарунак шаноўнаму доўгажыхару разам са словамі падзякі за яго працу абавязкова будуць уручаны.
.jpg)
Істотную апору вёсцы складаюць шматдзетныя сем’і Сялібы. У іх ліку сям’я бацюшкі і матушкі Маслянковых, якія гадуюць чацвёра дзетак. На імправізаваную сцэну былі запрошаны Савелій і Святлана Ахмедавы, якія да таго маюць шасцёра дзетак, у тым ліку самага юнага жыхара аграгарадка, які нарадзіўся на свет 4 мая.
.jpg)
Сапраўды, вялікая сям’я – гэта вялікае шчасце. А сямейнае шчасце – гэта радасць кожнага чалавека на зямлі. Пануе гэтае шчасце вось ужо 51 год паміж Іванам і Ліліяй Клімовічамі, бацькамі, якія выгадавалі пецярых дзяцей, – чарговымі ганаровымі гасцямі свята, якім таксама быў уручаны падарунак.
.jpg)
Не забылі на свяце назваць прозвішчы і тых, для каго сёлетні год юбілейны. Зараз круглая дата на календары Людмілы Клімовіч, Уладзіміра Назарава, Андрэя Заікіна, Ларысы Гаджыевай, Ірыны Гузоўскай, Сяргея Запрудскага, Мікалая Іўчыка, Алены Осіпавай, Мікалая Стрэльскага, Таццяны Шэрай, Таццяны Ананінай, Ларысы Лапцёнак… Усім юбілярам падарункам – песня ў выкананні народнага ансамбля “Лявоніха”, які на працягу ўсяго свята радаваў гледачоў свім выканальніцкім мастацтвам.
.jpg)
Шмат цёплых слоў гучала пра аднавяскоўцаў у гэты дзень. Для іх былі арганізаваны выставы і бяспройгрышная латэрэя, смачныя пачастункі і сюрпрызы. У ліку спонсараў мерапрыемства выступілі выконваючы абавязкі дырэктра ААТ “Брадзец” Павел Сугака і мясцовы жыхар Пётр Яфрэменка. Падораны добры настрой стаў сапраўдным падарункам для ўсіх тых, хто прыйшоў на свята вёскі на яе цэнтральную сядзібу.
.jpg)
У Брадцы ладзілася свята адразу двух населеныых пунктаў. Інакш і быць не магло, бо паміж гэтымі вёскамі граніца існуе толькі ўмоўная, і жывуць тут усе адной дружнай і вялікай, працавітай сям’ёй. Гаварыў пра гэта і выконваючы абавязкі дырэктара ААТ “Брадзец” Павел Сугака.
.jpg)
- У Брадцы я не так даўно, - адзначыў ён. – І мне вельмі прыйшліся да спадобы мясцовыя працавітыя, таварысцкія людзі. Хачу ўсіх вас павіншаваць са святам вёскі. У тым ліку і тых, хто не прысутнічае на гэтым мерапрыемстве, а з раніцы і да вечара заняты ўборкай хлеба, нарыхтоўкай кармоў, вывазкай саломы, сяўбой - шмат у працаўніка сельскай гаспадаркі клопатаў і задач. Жадаю, каб вы заўсёды былі здаровымі, часцей усміхаліся, былі сяброўскімі, пачасцей адзначалі святы і былі шчаслівымі.
Словы віншаванняў прысутным высказала і старшыня Капланецкага сельсавета Святлана Аўсянкіна.
У ходзе мерапрыемства да прысутных таксама звяртаўся і настаяцель храма Аляксей Маслянкоў, які расказаў пра гісторыю яго ўзнікнення і адраджэння, а таксама нагадаў, што 24 жніўня ў брадзецкім храме Прасвятой Багародзіцы будзе праводзіцца ўрачысты малебен у гонар пакутніка Леаніда Біруковіча.
Тым часам на свяце ва ўсю ішло ўшаноўванне землякоў – ад самых старэйшых і паважных, да самых юных немаўлят. Для кожнага знайшліся шчырыя словы прывітання і віншавання. Першым жа ў гэтым спісе была Кацярына Касцяневіч, на календары якой вось ужо 91-ы год. Дабра і міру пажадала жанчына ўсім, а таксама выказала падзяку за тую памяць, якую захоўваюць сённяшнія пакаленні аб тых, хто гадамі ўносіў свій уклад у працвітанне вёскі і роднай гаспадаркі.
.jpg)
Але расказваючы пра лёс старажылаў, вядучая не змагла не ўзгадаць і іншую катэгорыю сваіх землякоў – самых юных сяяльчан. Іх ажно двое. Кожнаму па два гады, а розніца ва ўзросце ўсяяго крыху бальш за два месяцы. Гэта Маргарыта Карчэўская і Яўгенія Аўсянская. Зразумела, што на сцэну яны былі запрошаны разам з матулямі, якім уручылі падарункі. Падарункам была адзначана і сямейная пара – Анатолій і Валянціна Габцы. Іх стаж сямейнага жыцця складае 51 год, а галоўны сакрэт іх шчасця заключаецца ў цярпенні і разуменні адзін аднога, пра што і расказалоа Валянціна Пятроўна.
.jpg)
Шмат цёплых слоў было выказана і ў адрас Марыі Корык. Яно і не дзіўна, бо яна – самая любімая і найлепшая бабуля для… 24 унукаў і 4 праўнукаў. Ну, як не дзівіцца на такую жанчыну і не славіць яе? У цэнтры ўвагі мерапрыемства былі таксама (і атрымалі падарункі) Таццяна Мазохіна і Алена Кніга. А вызначыліся яны сваім уменнем і мастэрствам рукадзельніц. Паглядзелі б вы, якія вышываныя работы прадставілі жанчыны на імправізаванай выстаўцы!
.jpg)
У супрацьвагу Габцам з іх вялікім сямейным багажом Ілья і Юлія Ізнік яшчэ толькі на пачатку гэтага доўгага шляху. І хоць у іх ужо ёсць сыночак Сцяпан, яны з’яўляюцца самай маладой парай, якая, да таго ж, вярнулася на пражыванне на сваю малую радзіму.
.jpg)
.jpg)
Значыць, ёсць у яе працяг, будзе каму передаць назапашаны вопыт, даручыць адказную справу земляроба. Квітней, вёска, не здавайся бурам, гадуй сваіх дзетак, расці хлеб, дужэй і мацней – эканамічна, фізічна і, канечне ж, людзьмі. Хай для іх заўсёды будзе ў радасць свята роднай вёскі, хай ліецца дзіцячы смех і ладзяца ўсе справы.
На свяце вёскі ў Брадцы госці маглі не толькі дакрынуца да сваёй гісторыі і ўзгадаць тых, хто жыў або жыве побач. Для іх былі арганізаваны пачастункі, для дзетак – вясёлыя атракцыёны, усё мерапрыемства настрой прысутным узнімалі (ды так, што многія пускаліся ў скокі!) вакальны калектыў “Рэчанька” Косаўскага СДК і Аляксандр Антанюк.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Анатоль ПАЛЫНСКI.