Сапраўды, па выніках жніва-2025 сельгаспрадпрыемства ўвайшло ў тройку лідараў раённага спаборніцтва, атрымаўшы па 38,2 цэнтнера з гектара, надой малака на карову тут перавышае 21 кілаграм, у пераліку на ўмоўную галаву жывёлы па выніках сезона ў гаспадарцы нарыхтавана па 46,16 цэнтнера кармавых адзінак. Пры гэтым «Ома» адным з першых завяршыў уборку кукурузы на сілас і зерне, атрымаўшы па 300 цэнтнераў з гектара сакавітых кармоў гэтай каштоўнай культуры.
.jpg)
Паступова напал сельскагаспадарчых работ спадае. Сёння механізатары сельгаспрадпрыемства заняты апошнім відам палявых работ – пад’ёмам зябліва пад ураджай 2026 года, які ўжо падыходзіць да фіналу. Азімая сяўба тут таксама завершана і праведзена ў аптымальныя і сціслыя тэрміны, закладзены трывалы падмурак для не менш багатага ўраджаю наступнага года. У жывёлагадоўлі ідуць апошнія работы па падрыхтоўцы ферм да зімовага перыяду, актыўна тут працуюць над абнаўленнем статка за кошт масавых расцёлаў і набыцця першацёлак. У планах гаспадаркі таксама і пашырэнне колькасці пагалоўя за кошт узвядзення новага сучаснага на 1200 галоў малочнатаварнага комплексу, будаўніцтва якога павінна распачацца ўжо ў 2026 годзе.
.jpg)
Як бачым, дасягнуўшы пэўных вышынь, “Ома” не адпачывае на лаўрах, а ідзе наперад і знаходзіць шляхі для нарошчвання атрымліваемай прадукцыі, аптымізацыі вытворчасці, стварэння надзейнай эканамічнай базы. І галоўныя дзеючыя асобы ўсяго працэсу – не толькі спецыялісты сельгасфіліяла, а ў першую чаргу самі яго работнікі, кожны на сваім ўчастку.
.jpg)
– На раённым мерапрыемстве, прысвечаным нашаму прафесійнаму святу, будзе адзначаны шэраг нашых перадавікоў, – адзначае дырэктар сельгасфіліяла Дзмітрый Калацэй. – Гэта атрад механізатараў, занятых на жніве і нарыхтоўцы кармоў. Сярод іх Леанід Драгун, Уладзіслаў Пісараў, Валерый Кунавіч, Аляксандр Валасевіч. Яны – наш касцяк земляробаў. Нямала старанных працаўнікоў шчыруе і на фермах. І гэта не толькі аператары машыннага даення. Сярод жывёлаводаў хачу адзначыць брыгадзіра МТФ “Чырвоная Зорка” Аляксея Хацько, які аддаў галіне 25 гадоў, і нягледзячы на новую пасаду, па-ранейшаму займаецца доглядам маладняку БРЖ. Стараннасцю вызначаюцца і нашы два новыя асемянатары, якія прыйшлі да нас толькі сёлета. Гэта Наталля Макарэвіч з “Чырвонай Зоркі” і Алена Красоўская з “Перавоза”. Ёсць у жывёлагадоўлі і сямейныя дынастыі. Яскравы прыклад таму – сямейная пара – Тамара Абрамовіч і Іван Харлановіч. Яна працуе аператарам на раздоі першацёлак на «Чырвонай Зорцы», а ён – дзяжурны жывёлавод МТФ “Перавоз” і спалучае свае абавязкі з работай на іншых фермах, дзе займаецца чысткай памяшканняў. Абодва таксама маюць вялікі стаж работы.
.jpg)
Клапоцімся мы і пра папаўненне калектыву маладымі кадрамі. Так, вось ужо год працуе ў нас трактарыстам Яфім Чорны. Гэтымі днямі завяршае вытворчую практыку ў якасці слесара, а затым прыйдзе на адпрацоўку яшчэ адзін бярэзінец Раман Мурашка. Пасля атрымання дыплома ВНУ чакаем прыбыцця на пасаду спецыяліста па ахове працы яшчэ аднаго чалавека.
.jpg)
Такім чынам, у сельгасфіліяле ствараюцца неабходныя ўмовы як для працоўнай дзейнасці, так і ў цэлым прыцягальнасці работы ў галіне сельскай гаспадаркі. А яна, як вядома, – залог харчовай бяспекі нашай краіны.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
*Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.