Зробленыя рукамі нашых людзей, яны надзейна палоняць сэрцы і не пакідаюць нікога абыякавым. Сёння мы раскажам пра адно з галоўных бярэзінскіх прадпрыемстваў – вытворчы ўчастак філіяла «Здравушка-мілк» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», прадукцыя якога карыстаецца попытам сярод бярэзінцаў, жыхароў краіны і ўсюды, куды ідзе на экспарт.
Глядзіце самі: сыры, масла, абястлушчанае сухое малако і сухая сыроватка вытворчасці майстроў прадпрыемства апошнія гады знаходзілі пакупнікоў у шэрагу краін свету: Расійскай Федэрацыі, Азербайджане, Казахстане, Узбекістане, Кіргізіі, Кітаі, Сербіі, Пакістане, Турцыі, Бангладэш, Уругваі, Арабскіх Эміратах, Гане, Іраку. І паўсюль яна была запатрабаванай, цанілася за непераўзыдзеную якасць.
Выпускаць якасную прадукцыю – галоўная задача работнікаў вытворчага ўчастка, на гэта накіраваны ўсе намаганні кожнага работніка дружнага калектыву. Да гэтага ж таксама абавязвае беларуская сістэма якасці ISO-9000, а таксама міжнародная сістэма менеджменту бяспекі ISO-22000, якая дае права пастаўляць прадукцыю ў краіны Еўрапейскага саюза. Аднойчы выдадзеныя некалькі гадоў назад, яны затым неаднаразова пацвярджаліся заключэннем незалежнага сертыфікацыйнага органа. Ды і шматлікія дыпломы, узнагароды і залатыя медалі рэспубліканскіх і міжнародных спецыялізаваных выстаў прадукцыі, якія штогадова паступаюць у капілку калектыву, – таксама з’яўляюцца яркім пацвярджэннем сказанаму.
.jpg)
Яўгеній Бубенка
– Прафесійнае свята чакаем з належным настроем, вытворчая праграма штомесяц выконваецца, робім сыры, масла, сухое малако, – расказвае дырэктар вытворчага ўчастка Яўгеній Бубенка. – Штодзённая выпрацоўка складае 15 тон масла, у тым ліку 5 тон мы робім маслафасоўку по 180 грамаў, і 10 тон – маслаблокі метадам высокатлустых вяршкоў. Дзве сушылкі задзейнічаны на выпрацоўку сухога абястлушчанага малака, якога адпаведна з планам выпрацоўваецца кожны дзень 23 тоны. Адпаведна з вытворчым заданнем, сыроватку зараз не сушым, толькі згушчаем, далей яна размяркоўваецца па пляцоўках камбіната.
Заўважым, для таго каб забяспечыць такія аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, прадпрыемства кожныя суткі перапрацоўвае 260-270 тон малака. І калі раней яно паступала з гаспадарак Бярэзіншчыны, то цяпер сыравінай забяспечваюць і іншыя раёны Мінскай вобласці, напрыклад, малако пастаўляецца таксама з Чэрвеньшчыны.
Не стаім на месцы
Адзначым цікавы факт, на гэты месяц на прадпрыемстве запланавана вытворчасць 12 тон сыроў самых розных гатункаў, у тым ліку Пармезан, Рэгатос, Пармезан Дэ люкс, Гаўда Голд і шматлікіх іншых.
.jpg)
Валянціна Марчанка
– У нас заўсёды распрацоўваюцца новыя віды сыроў, у гэтым плане на месцы не стаім. Напрыклад, зварылі сыр з часнаком. Цяпер ён прадстаўляецца на розных дэгустацыях. Дарэчы, нядаўна ён прадстаўлены на дэгустацыі ў час злёту маладых спецыялістаў, атрымаў шмат станоўчых водгукаў, але пакуль у працэсе дапрацоўкі, у перспектыве запуск у вытворчасць на наступны год, – дзеліцца планамі вядучы інжынер-тэхнолаг Валянціна Марчанка.
Ці лёгка распрацаваць новы рэцэпт варкі сыру? Існуе цэлы шэраг правіл, якія рэгламентуюць працэс, вызначаюць, якія кампаненты можна змешваць. У выніку эксперыментаў часам атрымліваюцца цікавыя камбінацыі. Калі ў лабараторыі зварана эксперыментальная галоўка сыру, спецыялісты выстаўляюць балы адзнакі, і ўжо потым пры належнай колькасці балаў прадукцыя ідзе ў вытворчасць. Улічваецца таксама меркаванне пакупнікоў.
Адзначым, што дэгустацыя смачнай прадукцыі «Здравушка-мілк» будзе мець месца і на ўрачыстасці з нагоды прафесійнага свята работнікаў АПК. Тут адбудзецца дэгустацыя ўсіх сыроў, у тым ліку элітных і неэлітных.
Дзеля росквіту прадпрыемства
Што ні кажы, а толк у сырах і не толькі ў іх тут ведаюць на ўсе сто, бо працуюць прафесіяналы, не пабаюся сказаць, з вялікай літары і багатым досведам. Да слова, інжынер-тэхнолаг Валянціна Марчанка працуе з 1984 года, не ўлічваючы двухгадовага перапынку, агульны стаж ў яе складае каля сарака гадоў. Прайшла ўсе ўзроўні падрыхтоўкі, летась атрымала званне ветэрана працы.
– Я сырароб, мне варка сыру больш па душы, – шчыра ўсміхаецца Валянціна Ягораўна.
.jpg)
Ірына Гайдук
Дзесяцігоддзі стажу налічваюцца і ў старшага майстра Ірыны Гайдук, пра Ірыну Паўлаўну мы ўжо неаднойчы пісалі. 27 гадоў шчыруе на прадпрыемстве майстар аддзялення па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў Святлана Жорава. Ды і пра ўсіх астатніх работнікаў можна сказаць шмат добрага і прыемнага. Большасць членаў калектыву маюць багаты стаж, і неаднойчы пацвярджалі справай ўласны прафесіяналізм. Некаторыя з іх прыйшлі аднойчы і засталіся назаўсёды, выраслі ад простых рабочых да высакакласных майстроў. На высокім рахунку Таццяна Сакалоўская, Алена Клімко, Наталля Новікава, Алена Лаппо, Алена Жукоўская, Галіна Полушкіна, Алена Аскерка. Гэты пералік можна весці яшчэ доўга.
.jpg)
Святлана Жорава
.jpg)
Таццяна Сакалоўская
.jpg)
Алена Клімко
.jpg)
Алена Аскерка і Алена Лаппо
Усяго на вытворчасці працуе 331 чалавек. З іх звыш трыццаці маладых спецыялістаў. Пра прафесійны рост кадраў тут клапоцяцца з належным імпэтам. Яскравым прыкладам, як малады спецыяліст пераўтвараецца ў сапраўднага прафесіянала, з’яўляецца Яна Ярмаш. У 2024-м дзяўчына прыехала да нас з Брэстчыны пасля заканчэння Слуцкага каледжа, і цяпер яна сырароб-майстар, годная змена для вядомых майстроў вытворчасці.
.jpg)
Яна Ярмаш і Наталля Новікава
Мадэрнізацыя не спыняецца
Новых спецыялістаў тут прымаюць з радасцю, на прадпрыемства патрабуюцца работнікі розных профільных спецыяльнасцей. Вытворчасць павялічваецца, і ў сувязі з гэтым пастаянна адбываюцца і працэсы мадэрнізацыі.
– Зараз будуем цэнтралізаваную мойку для мыцця абсталявання. Таксама ў працэсе будаўніцтва другая камера выспявання сыроў, якую пачалі будаваць сёлета, гэта інвестыцыйны праект, ствараецца пакуль уласнымі сіламі. Дадзены праект апраўданы, мы арыентуемся на вытворчасць элітнай групы сыроў. Калі ўсё будзе добра, то ў першым квартале наступнага года плануецца здача ў эксплуатацыю, – расказаў кіраўнік вытворчага ўчастка.
.jpg)
– Наогул жа, усе мы – адна дружная сям’я, каманда, правераная і выпрабаваная часам, якая жыве агульнымі праблемамі, ідэямі і здзяйсненнямі, заўсёды імкнецца да таго, каб нашы сыры і далей заставаліся папулярным брэндам. У сувязі са святам жадаю ўсяму нашаму калектыву далейшага росту, моцнага здароўя, аптымізму, паспяховага вывучэння новых тэхналогій, прагрэсу і росквіту!
.jpg)
Дзяніс Хахлоў
.jpg)
Галіна Полушкіна і Алена Жукоўская
.jpg)
Ірына Гайдук і Валянціна Цэдрык
.jpg)
Дзмітрый Цітавец і Дзяніс Навумаў
.jpg)
*Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.