Бенефіс-камплімент земляку

Date 13.01.2023 Man
Comment 500
Бенефіс-камплімент земляку

85-гадовы юбілей Мінскай вобласці - асаблівая нагода з гонарам пагаварыць аб земляках, хто піша летапіс Міншчыны, чыя слава выйшла за межы раёна і вобласці. 12 студзеня ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы стартавала рэйтынг-акцыя “Міншчына мая, слава твая – ураджэнцы бярэзінскага краю”. Бенефіс-камплімент земляку - доктару гістарычных навук Э. Іофе не выпадкова быў прадстаўлены навучэнцкай моладзі СШ №2 г.Бярэзіна, бо менавіта гэтую школу ў 1956г. скончыў знатны ураджэнец горада, цяпер вядомы жыхар Мінска.

Нібы радкі займальнай дакументальнай аповесці ажылі яркія старонкі біяграфіі неардынарнага земляка, які складае эліту беларускай навукі, 44 гады выкладаў у БДПУ імя М.Танка, дыяпазон яго навуковых інтарэсаў - гісторыя, сацыялогія, паліталогія, ваенная гісторыя. Прафесар Іофе - аўтар звыш 2 тыс. навуковых прац, 48 кніг (у тым ліку пра Беразіно), навуковы кансультант 50 радыё і тэлеперадач, 18 тама БСЭ і 8 тама Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. З асобных эпізодаў, як мазаіка, паўстала асоба прыстойнага, напорыстага, сумленнага інтэлігента - не парадна, а па-зямляцку проста і зразумела.Выдатнік адукацыі РБ Эмануіл Рыгоравіч Іофе да гэтага часу памятае прозвішчы ўсіх сваіх школьных сяброў і настаўнікаў, сярод якіх – выкладчык гісторыі К.А.Капітонаў, які захапіў Марка Іофе супернавукай усіх эпох і часоў. Выпускнік гістарычнага факультэта БДУ з з пасёлка Беразіно толькі на 10-ы раз паступіў у аспірантуру, пераадольваючы праславутую 5 графу "нацыянальнасць" і прысвяціў яўрэйскай тэме 8 кніг.Унікальныя фатаграфіі з сямейнага архіва земляка дапамаглі зацікаўленым беразінскім школьнікам прадставіць карціну нялёгкага ваеннага побыту сям'і Іофе ў Казахстане ў гады эвакуацыі, пасляваеннага шчаслівага дзяцінства Марыка і яго братоў ў бацькоўскай хаце па вуліцы Камсамольская, 6 і прафесарскія будні акадэміка ў сталічнай ВНУ, шчасце бацькі двух дарослых дачок і дзядулі пяці ўнукаў.

Наступным юбілейным мерапрыемствам цыкла “Міншчына мая, мы – часцінака твая” на Бярэзіншчыне стане чэлендж-парад вечарын-прысвячэнняў землякам “Людзі і справы – Міншчыны слава”, якія пройдуць у шпсці аграгарадках раёна.

 Тамара КРУТАЛЕВІЧ,

Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка”

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER