Бадай, самым вядомым бярэзінцам стаў таленавіты беларускі фізік, акадэмік АН СССР, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Мікалай Аляксандравіч Барысевіч, ураджэнец вёскі Лучны Мост. Ён на працягу 18 гадоў з’яўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі, а з 1992 года быў прызначаны ганаровым прэзідэнтам НАН Беларусі і старшынёй камісіі па гісторыі навукі.
Мікалай Барысевіч быў не адзіным ураджэнцам раёна, удастоеным звання Героя Сацыялістычнай Працы. Такі ж тытул насілі Сяргей Аўсіевіч з в. Ягадка, Рыгор Бельскі (в. Цярэсіна), Іван Белічонак (в. Асмолаўка), Васіль Ермаловіч (в. Дзевяніца), Піліп Капуста (в. Арэшкавічы), Ігнат Шалупенка (в. Якшыцы). Іх сумленныя адносіны да даручанай справы – сапраўдны ўзор высакароднага служэння сваёй Айчыне.
Акрамя ўзгаданага прозвішча зоркі беларускай навукі Мікалая Барысевіча, родны мне раён можа ганарыцца і многімі іншымі вядомымі навукоўцамі. Узгадаем іх.
Так, ураджэнец райцэнтра Рыгор Старабінец з'яўляўся таленавітым вучоным-хімікам, доктарам навук, прафесарам, заслужаным дзеячам наукі Беларусі загадчыкам кафедры аналітычнай хіміі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ён устанавіў сувязь паміж уласцівасцямі раствораў і характарам іх сорбцыі палімерамі.
Жыццёвы шлях вучонага ў галіне фізіялогіі, экалогіі, антрадукцці раслін і аховы навакольнага асяроддзя, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Белаусі Яўгена Сідаровіча таксама пачынаўся ў г. Беразіно. Наш зямляк больш за 20 гадоў кіраваў Цэнтральным батанічным садам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Бярэзінец доктар тэхнічных навук, прафесар Васіль Булойчык у 1992-1995 гадах працаваў выкладчыкам і начальнікам кафедры вылічальнай тэхнікі Вышэйшага інжынерна-зенітнага ракетнага вучылішча, затым – начальнікам кафедры інфармацыйна-вылічальных сістэм Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ён аўтар шэрагу арыгінальных падручнікаў.
Ураджэнкай Беразіно з’яўляецца ідоктар медыцынскіх навук Элеанора Капітонава. У 1990 годзе яна стала прарэктарам і загадчыкам кафедры Гомельскага медыцынскага інстытута, затым працавала дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, дырэктарам Цэнтра аздараўленчага харчавання і садзеяння здароўю. За навуковыя работы ўзнагароджана прэміяй Акадэміі медыцынскіх навук СССР, мае ганаровае званне “Міжнародны вучоны 2001 года”, у 2002-2007 гадах была экспертам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ад Рэспублікі Беларусь у групе “Здароўе” у межах Чарнобыльскага Форуму.
Яшчэ адным прадстаўніком медыцыны з’яўляецца беларускі вучоны ў галіне педыятрыі, доктар наук, профессор Лідзія Ламака з в. Багушэвічы. Доўгі час яна працавала ў навукова-даследчым інстытуце мацярынства і дзяцінства, з’яўляецца аўтарам навуковых работ аб функцыянальных асаблівасцях сардэчна-сасудзістай сістэмы ў нованарроджаных у норме і паталогіі, карэкцыі яе парушэнняў.
Вёска Мацевічы – радзіма беларускага аграхіміка, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Роберта Вільдфлуша. Больш за чвэрць стагоддзя ён працаваў загадчыкам кафедры аграхіміі ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, а яго работы прысвечаны вывучэнню і распрацоўцы прыёмаў эфектыўнага выкарыстання ўзнаенняў.
Беларускі фізік і вучоны-педагог, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, заслужаны работнак вышэйшай школы Беларусі Міхаіл Цэдрык з в. Доўгі Лог доўгі час з’яўляўся прарэктарам Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага па навуковай рабоце. Адной з яго заслуг у навуцы стала аўтарства першага выпушчанага на беларускай мове ў 1994 годзе “Курса агульнай фізікі. Цеплата і малекулярная фізіка”.
Ураджэнка в. Погост Людміла Ешчанка – беларускі хікім-арганік, доктар тэхнічных навук, прафесар Беларускага тэхналагічнага ўніверсітэта. Яе навуковыя работы прысвечаны хіміі і тэхналогіі фасфатаў металаў.
Аўтарам больш 100 навуковых работ, апублікаваных не толькі ў Беларусі, але ў шэрагу замежных часопісаў, з’яўляецца Роза Сярмяжка-Зінава з в. Старая Князеўка. Яна была арыгінальным і аўтарытэтным беларускім вучоным - геолагам, кандыдатам геолага-мінералагічных навук, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута геахімі і геафізікі АН БССР.
З ліку вучоных у галіне гуманітарных навук у першую чаргу назавем беларускага філосафа і сацыёлага, доктара філасофскіх навук, прфесара Сяргея Лапцёнка з в. Васільеўка. Ён працаваў загадчыкам кафедры і загадчыкам сацыялагічнай лабараторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а затым – працяглы час галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута сацыяльна-палітычных даследванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся акадэмікам дзвюх міжнародных і рэспубліканскіх акадэмій, аўтарам шэрагу кніг па праблемах тэорыі этыкі, і маральнага выхаванн.
Доктарам філасофскіх навук, прафесарам з’яўляецца і Светлана Вінакурова (Калбаска) з в. Дзмітравічы. Яна даследуе метадалагічныя і сацыяльна-гістарычныя праблемы маральнага развіцця грамадства і асобы. Працавала ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук, у Мінскім педінстытуце імя А.М, Горкага, Аграрнай акадэміі, саветнікам-кансультантам Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, першым прарэктарам Беларускай акадэміі мастацтваў.
У 1902 годзе пасля заканчэння ў 22 гады ў Германіі Фрайбургскага ўніверсітэта абараніла доктарскую дысертацыю і была ўдастоена навуковай ступені “доктар філасофіі” і ўраджэнка мястэчка Беразіно Сара Рабіновіч. Яна з’яўлялася аўтарам не толькі шэрагу артыкулаў і работ, а і выступала як літаратар – аўтар апавяданняў “Без таленту”, “На радзіме” і г.д.
Добра вядорма Бярэзіншчына і асобамі, якія праявілі сябе на літаратурнай ніве. Так, у 1800 годзе ў в. Белічаны нарадзіўся таленавіты пісьменнік Юзаф Масальскі. Ён вучыўся ў магілёўскай гімназіі, скончыў Полацкую езуіцкую акадэмію, быў кандыдатам філасофіі і служыў гувернёрам у паэта і драматурга, класіка польскай літаратуры Юльюша Славацкага.
Вёска Калюжыца – малая радзіма вядомага польскага празаіка і публіцыста Мельхіёра Ваньковича – аўтара аповесцей “Шчанюковы гады”, “Шпіталь у Ціхінічах”, “Вестэрплятэ”, рамана “Зелле на кратэры”, нарысаў і рэпартажаў “Монтэ-Касіна”, “ Ад Стоўбцаў да Каіра”, успамінаў “Туды і сюды”.
Сярод ураджэнцаў бярэзінскай зямлі таксама паэт Янка Туміловіч, паэт і празаік Рыгор Няхай, крытык, нарысіст і сатырык Якаў Герцовіч (усе трое з в. Сяліба), паэт-сатырык, празаік і драматург Міхась Скрыпка з в. Месціна, празаікі Якуб Ермоловіч з Вяшэўкі і Яўген Курто з хутара Рачыборак, беларускі казачнік Павел Акулевіч з в. Старыя Првборкі, пісьменнік Янка Цвік (Іван Бабіновіч) з в. Падваложка, паэт Іван Маркевіч з в. Восава. Літаратурнымі крытыкамі і літаратуразнаўцамі правялікі сябе кандыдат філалагічных навук Мікола Прашковіч з в. Гарадзішча і доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа Павел Дзюбайла (в. Кукарава).
Бярэзіншчына – радзіма многіх таленавітых мастакоў. Найперш ўзгалаем ураджэнцаў маёнтка Уборкі братоў Гараўскіх – пейзажыства і партрэціста Апалінарыя, аўтара многіх пейзажаў Іпаліта і адоранага акварэліста Гілярыя. Славуты беларускі і польскі мастак Валенцій Ваньковіч, аўтар знакамітага партэта Адама Міцкевіча, які зараз знаходзіцца ў Нацыянальным музеі Варшавы, таксама мае бярэзінскае паходжанне, бо нарадзіўся ў маёнтку Калюжыца. Савецкую школу пейзажыстаў прадстаўляюць заслужаныя зеячы мастацтваў Беларусі, нашы землякі Дзмітрый Алейнік і Мікалай Казакевіч.
Музычным мастацтвам праславіў сябе вядомы беларускі кампазітар Мікола Равенскі, які нарадзіўся ў в. Капланцы.
Наш край - таксама радзіма народнага артыста Беларусі Валянціна Белахвосціка, заслужанага артыста Беларусі Барыса Борысёнка, кінаартысткі Алены Мазговай, артыста тэатра юнага гледача Барыса Піскуна, вялікай ізраільскай драматычнай актрысы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Ізраіля, ганаровага доктара філасофіі Тэль-Авіўскага ўніверсітэта Ханны Ровінай (Рубінай). Адна з самых прэстыжных прэмій за акцёрскае майстэрства Ізраіля носіць імя зраджэнкі нашага раёна.
А ці можна не ўзгадаць прозвішча разведчыка 759-га стралковага палка 163-й стралковай дывізіі, Героя Савецкага Саюза Сцяпана Аляшкевіча. Ваеннай справе прысвяцілі сваё жыццё намеснік камандуючага вайскамі Сталінградскага і Данскога рантоў, генерал-лейтэнант Кірыла Каваленка, генерал-маёр інжынерна-танкавай службы, лаўрэатр Сталінскай (Дзяржаўнай) прэміі, дырэктар танкавага завода №38 ("Чырвонае Сормава", г. Горкі) Яфім Рубінчык, начальнік артылерыі 61 арміі, генерал-маёр Вікенцій Мазур, адказны палітработнік многіх ваенных акругоў, генерал-маёр Міхаіл Маслоўскі, праесар Акадэміі Генеральнага шаба Савецкай Арміі генерал-маёр Іван Цімаховіч.
Тут нарадзіліся міністр прамысловага будаўнцтва БССР, намеснік старшыні Дзяржэзабеспячэння БССР Мікалай Архіпец, намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР Іван Чорны, міністр аховы здароўя БССР Міхаіл Кавалёнак, першы сакратар ЦК камсамола Беларусі, загадчык арганізацыйнага аддзела ЦК ВЛКСМ Леў Герцовіч.
Нямала годных прадстаўнікоў Бярэзіншчыны вызнчачыліся сваёй адданай працай, поспехамі ў многіх галінах народнай гаспадаркі Беларусі, з'яўляюцца сапраўдным узорам для пераймання для многіх пакаленняў. Мы памятаем іх імёны. Памятаем і ганарымся сваімі землякамі.
Эмануіл ІОФЕ, доктар гістарычных навук.
Ад рэдакцыі. Наш зямляк, аўтар гэтага матэрыяла Эмануіл Іофе таксама з‘яўляецца гонарам Бярэзіншчыны як выдатны навукковец-гісторык, сацыёлаг і палітолаг, аўтар больш за 500 кніг і артыкулаў, акадэмік і член прэзідыума Міжнароднай Акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей.
Комментарии
https://zilmogilev.by/2020/07/14/dinastija-uchjonyh-vildflush/https://baa.by/facultet/agronom/kafedra/agrohimii/
https://baa.by/upload/libruary/vildflush.pdf и другие
RSS лента комментариев этой записи