Колькі ж і якіх устаноў аховы здароўя дзейнічае на тэрыторыі раёна? Гэта 14 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 2 амбулаторыі ўрача агульнай практыкі і 2 сельскія ўчастковыя бальніцы, дзе таксама вядуць прыём урачы агульнай практыкі. Кожная з устаноў мае дастойны знешні выгляд, папаўняецца сучасным абсталяваннем і апаратурай, іх аснашчанасць у адпаведнасці з новым загадам Міністэрства аховы здароўя складае 98%. Сёлета на працягу года ўласнымі сіламі мы правялі касметычны рамонт Мачаскага і Косаўскага ФАПаў, завяршаецца ў Паплаўскім, затым надыдзе чарга рамонту Мікуліцкага ФАПа.
Новым у нашай рабоце стала дзейнасць перасоўнага медыцынскага комплексу, які абслугоўвае частку насельніцтва, і які замацаваны за Багушэвіцкай амбулаторыяй. Аўтамабіль па графіку выязджае ў населеныя пункты, а цяжкахворых пацыентаў і інвалідаў спецыяліст наведвае прама на даму, што для іх вельмі зручна.
Вялікай папулярнасцю ў вяскоўцаў карыстаецца такі від паслуг, як функцыянальная дыягностыка ў плане УГД. Урач райбальніцы выязджае ў сельскія ўстановы аховы здароўя, дзе ёсць доктар, і па яго паказаннях выконвае ўсе УГ-даследаванні. Такім чынам, адпадае неабходнасць ехаць з такой праблемай у Беразіно. Акрамя таго, згодна графіку на вёску выязджае і ўрач-эндакрынолаг з УГД-апаратам і на месцы праводзіць неабходныя даследаванні. Такія выезды карыстаюцца папулярнасцю. Так, толькі ў Капланцах за такім даследаваннем звярнуліся аж 42 чалавекі. Запатрабаванымі сталі таксама выезды ўрача-стаматолага, а сёлета пачаў наведваць вяскоўцаў і стаматолаг-хірург.
На гэтым аб’ём паслуг, якія аказваюцца на раёне, не абмяжоўваецца. З прыходам у райбальніцу новых спецыялістаў будзе ажыццяўляцца не толькі выезд функцыянальнай дыягностыкі, але і выезд вузкіх спецыялістаў, не радзей двух разоў у год, для аказання кансультатыўнай дапамогі ўсім жадаючым. І яшчэ. Зараз у вобласці прапрацоўваецца пытанне аб набыцці чатырох перасоўных мамографаў, якія будуць сканцэнтраваны на міжраённых цэнтрах (для нас гэта Барысаў) і з наступнага года ў жыхароў Бярэзіншчыны з‘явіцца магчымасць на месцы праводзіць такога роду абследаванне.
Яшчэ адным важным напрамкам работы медыкаў з’яўляецца распачатая з пачатку года дыспансерызацыя насельніцтва. Прыемна адзначыць, што людзі зацікаўлены ў яе праходжанні, а работнікі ЦРБ усяляк падтрымліваюць гэта: на ФАПы выязджае каманда спецыялістаў з Беразіно для выканання неабходнага спектра абследаванняў на працягу аднаго дня і выключэння фактараў развіцця таго ці іншага захворвання.
Як бачым, работнікі аховы здароўя Бярэіншчыны робяць нямала для таго, каб выканаць пастаўленую Прэзідэнтам задачу вывесці ахову здароўя на вёсцы на новы ўзровень.
Намеснік галоўнага ўрача Таццяна Ермакова
Аляксандр Усовіч – урач-эндаскапіст
Сакратар Наталля Казлова
Вольга Ялоева – урач агульнай практыкі і медсястра Наталля Булойчык
Медсястра працэдурнага кабінета Марына Жаўток
Работніцы працэдурнага кабінета Юлія Івашко, Вольга Сілівончык, Таццяна Трапянок, Вольга Ананьева, Марына Жаўток
Акушэрка Гульбіке Антонава і ўрач-гінеколаг Энеджан Нурыева
Урач-хірург Павел Рабцэвіч
Намеснік галоўнага ўрача Валянціна Лушчык, санітарка Людміла Жукоўская, медсястра прыёмнага аддзялення Наталля Каплій,
урач-тэрапеўт, загадчык прыёмнага аддзялення Наталля Балоткіна
Медсястра-дыетолаг Алена Сакалоўская і повары Аляксандра Косцель і Юлія Стасевіч
Брыгады хуткай дапамогі
Урач-інфекцыяніст, загадчык інфекцыйнага аддзялення Вольга Саскавец і старшая медсястра аддзялення Таццяна Відэргольд
Студэнт-практыкант Раман Батура і зубны ўрач Антон Ляшкевіч
Крысціна КРУК,
галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ.