Навідавоку паўсталі героі твораў пісьменніка, лаўрэата літаратурнай Нацыянальнай прэміі, уладальніка медаля Ф.Скарыны Міхася Пазнякова, які ў 70-я гады настаўнічаў на Бярэзіншчыне. Чытацка-тэатралізаваная імпрэза дазволіла калектыўна прачытаць лепшыя творы слыннага літаратара, паяднанага лёсам з бярэзінскім краем.
Кожны з прысутных мог выступіць у ролі самадзейнага артыста зладжанага літаратурнага прадстаўлення па апавяданнях М.Пазнякова “Вяртанне з фронту”, “Клён”, “Цукеркі”, “Голас”, “З новым падыходам”. Літаратурная арт-гасцёўня падарыла ўсім замілаванне мілагучнай беларускай мовай, цікавымі сюжэтамі, магчымасць праявіць аматарскія здольнасці.
Государственное учреждение культуры
«Березинская центральная районная библиотека»
Минской области