Таму ніхто з гледачоў і балельшчыкў ніводнай хвіліны не пашкадаваў, што свой выхадны дзень правёў разам з прыгажосцю, грацыёзнасцю, таленавітасцю і сапраўдным майстэрствам. Ды калі ўлічыць, што ўсімі гэтымі якасцямі валодаюць галоўныя гераіні мерапрыемства - дзяўчынкі. Дзякуючы намаганням сваіх культработнікаў, нашы маленькія прынцэсы адчувалі сябе на сцэне ўпэўнена, як сапраўдныя артысты.
А выходзіць на сцэну ім прыйшлося не адзін раз. Дэманстравалі дзяўчынкі бальныя сукенкі, строі, зробленыя сваімі рукамі, выходзілі дзяўчынкі і ў матуліных строях, у туфлях на высокіх абцасах, прадставілі і касцюмы казачных герояў. Усё гэта, разам з музыкай, выглядала зладжана, арыгінальна. Да таго ж канкурсанткі падрыхтавалі гледачам падарунак - творчыя візітоўкі - і парадавалі спевамі публіку. Усе свае творчыя нумары дзяўчынкі прысвячалі матулям. І гэта правільна, бо менавіта матулі аказалі вельмі вялікую дапамогу сваім дачушкам у падрыхтоўцы да конкурсу. У дэманстрацыі строяў, зробленых сваімі рукамі, матулі праявілі такую фантазію, што так і хочацца сказаць: "Такога вы яшчэ не бачылі!" А тыя, хто прысутнічаў у зале, убачылі. Вялікі дзякуй матулям за любоў, за адказнасць, за супрацоўніцтва.
Вядома, вельмі цяжка прыйшлося і журы. Кожная з дзяўчынак заслужыла самай высокай узнагароды і была адзначана ў намінацыях, аднак прэстыжны тытул "Міс Дзюймовачка" быў усяго адзін. Яго заслужана атрымала Валерыя Жаўняк. Для яе перамога не стала нечаканасцю.
– Я ўжо пасля творчага конкурсу, калі праспявала песню пра матулю, – гаворыць яна, – адчула, што тытул мой. Мяне так цёпла вітала публіка, апладысменты не заціхалі некалькі хвілін.
Валерыя вучыцца ў 5 класе Паплаўскай школы, а ў вольны час наведвае Мікуліцкі сельскі клуб - бібліятэку, дзе займаецца спевамі, танцамі і рознымі відамі дакаратыўна - прыкладной творчасці. У віхуры розных спраў яна яшчэ не паспела прачытаць казку пра Дзюймовачку, але абяцае абавязкова прачытаць яе ў самы бліжэйшы час.
– Я ўжо ўзяла кнігу ў бібліятэцы і хутка пачну чытаць, – гаворыць дзяўчынка. – Вельмі хочацца пазнаёміцца з гераіняй, чый тытул я атрымала.
А свята ўдалося. Усе дзяўчынкі – малайцы! Дзякуй ім за прыгажосць, за таленавітасць, за працаздольнасць і адказнасць. Усе яны – пераможцы. Віншуем іх з перамогай!
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ і РЦК.