“Радзіне” – 15! З юбілеем!

Date 16.05.2022 Man
Comment 745
“Радзіне” – 15! З юбілеем!

15 мая 15 гадоў з дня заснавання адзначыў народны сямейны абрадава-гульнявы калектыў “Радзіна” Новінскай установы культуры. З нагоды юбілею ў Доме культуры сабралася шмат гасцей. Свята тым больш адметнае, што супала з Днём сям’і.

Гучала шмат слоў віншавання, было шмат цяпла, радасці і падарункаў, і вядома ж, песень! Выступіла ўласна “Радзіна”, узорны фальклорны дзіцячы гурт “Валошкі”, а таксама госці з Пухавіч.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Сакалоўская выступіла з віншавальным словам, уручыла “Падзяку” калектыву “Радзіны” за добрасумленную і плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у культурнае жыццё Бярэзінскага раёна і падарункі.

Віншаванні з падарункамі прывёз таксама і галоўны дырыжор Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Юрый Крывашэй, ён жа адначасова і ўдзельнік народнага сямейнага ансамбля “Жывіца” з Пухавіч, які таксама выступіў на свяце.

Юбілей вядомага за межамі Бярэзіншчыны калектыву адбыўся ў атмасферы сяброўства,  адчування гонару за нашу фальклорную спадчыну і асалоды ад імпэтнага мастацкага майстэрства выканаўцаў.

 Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER