Фестываль песні і паэзіі у Маладзечна. Дзень першы.

Date 11.06.2022 Man
Comment 751
Фестываль песні і паэзіі у Маладзечна. Дзень першы.

Мы прапануем вам, паважаныя чытачы яшчэ раз акунуцца ў атмасферу фестывалю ў Маладзечна.
Вядома ж, фестываль наведалі і бярэзінцы
Мы і запыталі , як ім свята.

Святлана АФАНАСЬЕВА:

- Свята. Спраўды, удалося. Вельмі калараытна і крэатыўна. Бясспрэчна,мне спадаўся “ваенны” падворак, які арганізаваў наш раён. Тут і самы сапраўдны бліндаж, салдацкі прывал, не сціхалі і ппесні ў выканні нашага знакамітага гарманіста Міхася Папругі. Таксама тут варта было паспрабаваць і ваенны хлеб. Свае вырабы прадстаўлялі і майсты цэнтра рамёстваў. Здзівілі і “жывыя” статуі, з якімі можна было сфатаграфавацца. Парадаваў шыкоўнымі песнямі і канцэрт, якім адкрываўся фестываль.

Анатоль ПАЛЫНСКІ:

- Маладзечанская зямля заўсёды взначаецца сваёй гасціннасцю. Гэта чскрава пацвердзіў і сёлетні фестываль. Акрамя вялікага святочнага канцэрта на пляцоўках горада можна было пачуць выступленні многіх салістаў і калектываў, пазнаёміцца з работай па адраджэнні культуры і народных промыслаў прадстаўнікоў усіх раёнаў Міншчыны, набыць суверніры і цікава правесці вольны час. Безумоўна, мерапрыемства грандыёзнае і запамінальнае, як і сама абстаоўка сяброўства і адкрытасці, што панавала на ім.

Людміла РАГАЧЭЎСКАЯ:

- Фестываль вельмі спадабаўся сваёй насычанай праграмай і вялікім канцэртам у час яго адкірыцця. Запамінальным быў і апошні акорд свята, калі над амффітэатрам узві ўся шматколерны феерверк. Цудоўнае відовішча! Парадавалася на свяцеп і за нашым землякоў-бярэзінцаў, якія цікава і з густам прадстаўлялі наш рэгіён на выставе народных промыслаў і народнай творчасці.

Іна ХВАШЧЭЎСКАЯ:

- Работрнікі нашага раённага цэнтра рамёстваў ўжо не ўпершыню прадстаўляюць разам з іншымі установамі культуры Бярэзіншыны наш рэгіён на розных анаолагічных мерапрыемствах. У Маладазечне мы ўжо не ўпешыню і заўважылі, што тут нас сустракаюць заўсёды шчыра і з удзячнасцю, многія наведваюць наш куток, цікеавяцца творчасцю бярэзінцаў, а нярэдка нават пускаюцца ў пляс пад заліхвацкі гармонік Міхаіла Папругі. Так было і на гэты раз, калі паважаныя госці фестывалю – міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевічі намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч– таксама не змаглі ўстаяць і пусціліся ў плясц. А гэта шмат аб чым сведчыць.

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

"

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER