Траецкi абрад "Ваджэнне куста"

Date 13.06.2022 Man
Comment 1075
Траецкi абрад "Ваджэнне куста"

У нядзелю, 12 чэрвеня, на свята Тройца ў вёсцы Новіны праходзіў абрад "Ваджэнне куста".

 

Тройца, ці Сёмуха, - адно з самых любімых свят ці не кожнага з нас. Абавязковы атрыбут Сёмухі – вялікая яечня, спечаная на патэльні, якая сімвалізуе сабой сонца – сімвал дабра і цяпла. У вёсцы Новіны штогод праводзіццаабрад “Ваджэнне куста”, які з'яўляецца яркай рэгіянальнай адметнасцю траецкага свята.

Як і даўней, дзяўчаты ў гэты дзень выбіраюць найпрыгажэйшую сяброўку, упрыгожваюць яе зялёнымі галінкамі і кветкамі, і абыходзяць разам з ёю амаль усе хаты з песнямі і карагодамі.           

У гэтым годзе ролю Куста ўзяла на сябе 14-гадовая  Ілона Сіняк, якая засталася на летнія канікулы ў сваёй бабулі. "Перапаўняюць пачуцці! Так цудоўна і незвычайна хадзіць па вёсцы ў вобразе куста, спяваць традыцыйныя песні, віншаваць усіх са святам. Паколькі я сама з Мінска, для мяне так цікава было паназіраць і стаць сапраўдным удзельнікам абраду, даведацца пра традыцыі нашых продкаў. За гэтае вялікі дзякуй загадчыку Новінскага СДК Святлане Анатольеўне!" – падзялілася ўражаннямі Ілона.

Па традыцыі гурт дзяўчат на чале с Кустом абыходзіць дамы, жадаючы ўсіх даброт, працвітання і добрагаўраджаю. Калі Куст зайшоў у двор, праспяваў, патанцаваў, павадзіўкарагод з дзяўчатамі, то ў гаспадароў усё будзе ў поўным парадку. Гэта зачын на багацце, здароўе і дабрабыт.

У вёсцы Новіны ўсе жыхары абрад ведаюць, і як толькі пачуюцца спевы дзяўчат, гаспадары спяшаюцца вынесці гасцям шчодры пачастунак. "Дзякуй за ўсё! Няхай вясёлым будзе ваша жыццё! Няхай багата будзе ежы і піцця!"- весела і з душой дзякуе гурт гаспадароў.

Шмат людная працэсія займае ўсю падарожную частку, машыны паважліва прытарможваюць і сціпла рухаюцца па абочыне. Некаторыя вадзіцелі спяшаюцца зняць незвычайнае дзейства на тэлефон.

Пасля таго, як амаль усе хаты вёскі абышлі, дзяўчынкі спяшаюцца да самай прыгожай бярозы, кааб пагадаць на жаніхоў: хто з іх першай закіне свой вянок на дрэва, тая першая і замуж выйдзе.

Смачныя пачастункі, традыцыі продкаў і цудоўны настрой панаваў у гэты святочны дзень!

Яніна КЛІМОВІЧ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER