Свята праходзіла з 8 па 9 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Традыцыйна мерапрыемства было разбіта на некалькі тэматычных зон. Працавалі выставы-продажы, гандлёвыя і рамесныя рады, кантактны заапарк, гульнявыя атракцыёны, а таксама выступленні на галоўнай і малой сцэне.
Мінскую вобласць прадстаўлялі творчыя калектывы і майстры народнай творчасці з розных рэгіёнаў Міншчыны. Так, ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага дзіцячага гурта "Валошкі" і сямейны гульнева-абрадавы гурт "Радзіна" Новінскага СДК спявалі, танчылі, праводзілі гульні і віталі гасцей на тэматычнай пляцоўцы Мінскай вобласці. І у рамках цырымоніі адкрыцця рэспубліканскага свята "Александрия собирает друзей" прыняли ўдзел ў шэсці і прадэманстравалі разнастайнасць беларускіх абярэгаў.