Сустракаем «Дажынкі»

Date 08.09.2023 Man
Comment 410
Сустракаем «Дажынкі»

Хлебам-соллю найчасцей
сустракаем мы гасцей:
калі ласка, у нашу хату,
чым багаты – тым і рады!
*********************

Сёння свята ўраджаю
адзначае наш раён.
Араматным караваем
прывітаем працы плён.

Карагоды,песні,вершы
ўрачыстыя гучаць.
Ужо сабраўся люд тутэйшы

хлебаробаў віншаваць.
Каб аддзячыць за трывогі,
пакланіцца да зямлі
іх мазолістым далоням,
увабраўшым пах раллі.

У засек сваёй краіне
перадаць бясцэнны груз.
Каб мацнела ты, Айчына,
дарагая Беларусь!

Людміла БАНДАРЧЫК.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER