Экспедыцыя “Дарога да святыняў” наведала Бярэзінскую бібліятэку

Date 03.09.2026 Man
Comment 15
Экспедыцыя “Дарога да святыняў” наведала Бярэзінскую бібліятэку

На другі дзень візіту ў Беразіно ўдзельнікі XXXIII Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”, якая стартавала ў Мінску 2 верасня, пабывалі ва ўстановах адукацыі Бярэзіншчыны, а таксама ў Бярэзінскім ТЦСАН.

Завяршыўся візіт наведваннем Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, дзе прысутныя з задавальненнем пабывалі на экскурсіі, якую правяла дырэктар установы Наталля Маеўская. У інфармацыйна-краязнаўчым цэнтры коратка пра гісторыю краю гасцей пазнаёміла загадчыца аддзела маркетынгу Тамара Круталевіч.

У час падвядзення вынікаў начальнік упраўлення па ідэалогіі і справах моладзі Кацярына Аўрамчык уручыла ўдзельнікам экспедыцыі арыгінальны падарунак, выкананы рукамі пастаянных наведвальнікаў Бярэзінскага ТЦСАН – вышыты абраз Божай Маці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER