“Арлёнак” запрашае на спаборніцтвы!

Date 07.05.2022 Man
Comment 1235
“Арлёнак” запрашае на спаборніцтвы!

Сёння ў Бярэзінскай гімназіі пачаўся раённы этап рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні “Арлёнак”, у якім прынялі ўдзел каманды вучняў 8-11 класаў гарадскіх школ і ўстановы адукацыі з Паплаў, кожная – з індывідуальнай назвай: “Маналіт”, “Перамога”, “Энергія”, “Патрыёты”.

Сёння быў інтэлектуальны этап, якія падзяліўся на тры часткі: прывітальны конкурс – візітная картка “Час моладзі”, інтэлектуальны квіс-турнір “Помнім пра мінулае, ганарымся сучасным, думаем пра будучыню” і творчы конкурс “Баявы лісток”.

Прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня Бярэзінскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Алег Купіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі Людміла Толкач.

- Сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі гэта будучыня беларускай арміі, – сказала ў прывітальным слове вядучая мерапрыемства Ірына Бурко. – Мерапрыемства сабрала маладое пакаленне патрыётаў сваёй радзімы, каб у спаборніцтвах паказаць творчыя здольнасці і ваенную падрыхтоўку.

 

Для правядзення гульні арганізаваны камітэт, у які ўваходзе судзейская камісія ў складзе галоўнага суддзі дырэктара цэнтра дзіцячай творчасці Алены Драніца, першага сакратара райкама БРСМ Кацярыны Аўрамчык і дырэктара інтэлектуальнага цэнтра дадатковай адукацыі Веранікі Макіенковай.

- Сённяшняя гульня праводзіцца з мэтай выхавання патрыятызма, фарміравання матывацыі, эмацыянальнага пад’ёма, каманднай гульні, - падрэсліла Алена Драніца. – Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен праяўляць цікавасць да роднага краю. Ваенна-патрыятычная гульня гэтаму спрыяе.

У перапынках паміж інтэлектуальнымі спаборніцтвамі былі з музычнымі нумарамі выступілі вучні гімназіі. Аксіння Каплій выканала песню “Пара служыць”, Мікіта Жукоўскі – “Выправім свет”.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай атмасферы.

Напрыканцы пацікавіўся ў вучняў сярэдняй школы №3 Юрыя Крутэнка і Івана Тхарова, ці спадабаліся сённяшнія гульні?

- Цікава, выдатна! – Адказалі хлопцы.

- Доўга рыхтаваліся?

- Так, давялося прыкласці намаганняў.

- Што дакладна рабілі?

- Чыталі кнігі, вывучылі сцэнарый, і ўсё астатняе, што неабходна ведаць.

Засталося толькі пажадаць удзельнікам поспехаў. Наперадзе яшчэ пасля святаў два дні спаборніцтваў, на якіх вучні будуць паказваць ваенную і спартыўную падрыхтоўку.

 


 

 

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER