Словы віншаванняў і на дарогу ў дарослае жыццё адзінаццацікласнікам прысвячалі дырэктар школы, першы настаўнік і класны кіраўнік выпускнікоў, бацькі і, безумоўна, першакласнікі. Чулліва і ўзнёсла дзячылі сваіх педагогаў віноўнікі свята. Іх сёлета восем, і ў кожнага наперадзе вялікія планы, здзяйсненні і светлы шлях.
З пажаданнямі знайсці сябе і стаць надзейнымі грамадзянамі роднай Беларусі да выпускнікоў звярталіся шаноўныя госці лінейкі - начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч і намеснік начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Анастасія Баярэвіч. На мерапрыемства яны прыбылі не з пустымі рукамі: так, Я. Булойчык у якасці падарунка ўручыў дырэктару школы Наталлі Жыгар сертыфікат на 20000 рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі.
У завяршэнні свята выпускнікі прайшлі свой апошні, развітальны круг гонару.
Гучыць апошні званок… Бывай, школа! І да сустрэчы ў новым дарослым жыцці.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.