Словы настаўлення і добрых пажаданняў выпускнікам, а таксама ўдзячнасці бацькам і педагогам прагучалі ад кіраўніка справамі Бярэзінскага райвыканкама Міхаіла Бурцава, начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Алесі Цітовай, дырэктара навучальнай установы Наталлі Бурцавай.
Выпускнікі выступілі са словамі ўдзячнасці ў адказ. Шмат гіназістаў былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі за поспехі ў розных накірунках дзейнасці.
Да віншаванняў далучыўся таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза воінаў-афганцаў Алег Купіч.
Дырэктар гімназіі Наталля Бурцава была адзначана падзякай Бярэзінскага райвыканкама за добрасумленную працу, прафесіяналізм і значны асабісты ўклад ў грамадска-палітычнае развіццё Бярэзінскага раёна.
Напрыканцы выпускнікі ўпрыгожылі ўрачыстасць цудоўным вальсам з выдатнай харэаграфіяй.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.