Пра неабходнасць пільна сачыць за гульнямі дзяцей нагадвае бацькам начальнік Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік:
«Бацькі павінны забяспечыць бяспечныя ўмовы пражывання дзяцей. Гэта значыць, трымаць у належным стане печы і электрасеткі, устанавіць у кожным пакоі пажарныя апавяшчальнікі, схаваць ад дзяцей запалкі. Самая галоўная ўмова – не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей. Памятайце, што свавольства дзяцей з агнём – адна з асноўных прычын узгаранняў. У пераважнай большасці здарэнняў з удзелам дзяцей гэтых выпадкаў можна было пазбегнуць, калі б бацькі былі больш уважлівыя і не думалі згодна стандартнага пераканання «з намі гэта не здарыцца». У Беларусі ў гэтым годзе ўжо адно дзіця загінула на пажары з-за свавольства дзяцей з агнем. Важна памятаць, што нельга адпускаць дзяцей адных да вадаёму, а таксама трэба зрабіць усе магчымае, каб дзеці не сталі ахвярай дарожна-транспартнага здарэння. Штодня вучыце малых мерам бяспекі перш за ўсё сваім станоўчам прыкладам. А педагогі і ратавальнікі вам у гэтым дапамогуць».