Жыць і радавацца

Date 22.03.2022 Man
Comment 1020
Жыць і радавацца

Пасля заканчэння вучобы ў Смілавіцкім ПТВ-23 Тамара Казак атрымала спецыяльнасць хіміка-лабаранта бактэрыялагічнага аналізу. 

- Першым месцам працы для мяне стаў Бярэзінскі спіртзавод, - гаворыць Тамара Яўгенаўна. – Потым, пасля замужжа, давялося пераехаць у г. Барысаў.

Муж Юрый Андрэевіч шчыраваў вадзіцелем, заўчасна пайшоў з жыцця, ён быў у ліку першых, хто ліквідаваў наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Пасля пахавання мужа Тамара Яўгенаўна вярнулася ў Беразіно, у бацькоўскую кватэру. Уладкавалася апаратчыкам вырошчвання дражджэй участка вытворчасці спірту (г. Беразіно) вытворчага цэха №8 (г.л.Урэчча) ААТ “МІНСК КРЫШТАЛЬ” – упраўляючая кампанія холдынга “МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП”. Сына Яўгена давялося гадаваць і вучыць адной. А зараз прыйшоў час ганарыцца сваім сынам (Яўген атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі), радавацца чатыром унукам.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Майстар на ўсе рукі На “кірмашы вакансій” »