Камісія па занятасці: працы хопіць усім

Date 25.03.2022 Man
Comment 583
Камісія па занятасці: працы хопіць усім

У Багушэвіцкім сельсавеце адбылося пасяджэнне выяздной камісіі па занятасці насельніцтва, у якой прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі, намеснік пракурора Андрэй Філончык, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вольга Калячка, дырэктар ААТ Юрый Сухоцкі, старшыня Багушэвічскага сельсавета Сяргей Шабан.

На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі Багушэвічскіх дзіцячага сада-сярэдняй школы, амбулаторыі, біблятэкі і лясніцтва. Галоўная мэта мерапрыемства – кантроль за працаўладкаваннем асоб, якія звярнуліся за дапамогай у пошуку працы, аказанне ім садзейнічання.

Разглядаліся пытанні працаўладкавання чатырох чалавек. Усім былі прапанаваны працоўныя месцы ў сельскагаспадарчай вытворчасці, у школе, у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

З актывам сельсавета і грамадзянамі таксама былі разгледжаны актуальныя пытанні добраўпарадкавання ў пажаранебяспечны перыяд. У прыватнасці была засяроджана ўвага на тэме вясенняга спальвання смецця на ўчастках, робіўся акцэнт на дакладнае выкананне ўсіх правілаў і рэкамендацый, прадугледжаных правіламі бяспекі.

  Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 

 

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER