Ці выносіць «смецце з хаты»?

Date 12.04.2022 Man
Comment 917
Ці выносіць «смецце з хаты»?

Бярэзінскія міліцыянеры праводзілі акцыю «Дом без насілля»

Бытавыя злачынствы, што ўзнікаюць у спрэчках і канфліктах, нярэдка па жорсткасці і цяжару наступстваў пераўзыходзяць загадзя спланаваныя, учыненыя нават закаранелымі рэцыдывістамі. А злачынцы часта адчуваюць сваю беспакаранасць. Да таго ж насілле нярэдка існуе і ў тых сем’ях, дзе няма бачных канфліктаў і п’янства.

Не толькі фізічнае, але і псіхалагічнае – грубасць, прыніжэнні і гэтак далей. Часам праблема застаецца па-за сферай крымінальнага правасуддзя і ўвагі грамадства. Чаму? Асноўныя прычыны – жаданне жанчын захаваць сям’ю, узаемазалежнасць ахвяры і правапарушальніка, нежаданне выносіць «смецце з хаты» і іншыя. Да таго ж і развод не заўсёды пазбаўляе ад насілля, бо часта былыя муж і жонка вымушаны жыць пад адным дахам.

Няшчасны аб’юзер

Так, у дом па адной з вуліц горада людзі ў міліцэйскай форме наведваюцца як да сябе дамоў ужо амаль тры гады. Тут жыве намаладая пара: 62-гадовы мужчына-інвалід і 43-гадовая жанчына, пазбаўленая бацькоўскіх правоў на пяцярых дзяцей. Рэгулярна пасля ўжывання алкагольных напояў у сям’і не заціхаюць сваркі. Аб’юзерам тут выступае мужчына, які падазрае сваю суджаную ў нявернасці і ў запале пагражае ёй забойствам. У выніку такіх скандалаў гаспадару дома пагражае рэальнае судовае пакаранне. Гэтай парачцы лепш было б адзін раз і канчаткова разысціся, але ў мужчыны сэрца баліць па дзецях, а нахабная жанчына не мае іншага жылля, і ў ніякім разе не хоча пакідаць чужы дом.

Талакой супраць насілля

Зразумела ў гэтым выпадку толькі адно: насілле наносіць непапраўную шкоду сям’і і можа прывесці да трагічных наступстваў. А значыць, з ім трэба змагацца. Відавочна, што толькі сумесная работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, грамадскіх аб’яднанняў, актыў-ная пазіцыя грамадзян дазволяць зрабіць гэта эфектыўна. На тое і накіравана акцыя «Дом без насілля!», ініцыіраваная Міністэрствам унутраных спраў.

– У ходзе акцыі накіравалі трох чалавек на прымусовае лячэнне ва ўмовах лячэбна- працоўнага прафілакторыя, – удакладніў старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Бярэзінскага РАУС Уладзімір Мацкевіч, –наведалі сем’і 52 бярэзінскіх скандалістаў. Працавалі з кожным парушальнікам індывідуальна і адрасна, каб не дапусціць трагедыі і вялікага гора людзям.

Мілана ТРАПЯНОК.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Новости БелТА

Комментарии

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Декабрь 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31