Міжведамасная акцыя “За бяспеку разам” працягваецца

Date 21.04.2022 Man
Comment 1188
Міжведамасная акцыя “За бяспеку разам” працягваецца

У раёне працягваецца міжведамасная акцыя “За бяспеку разам”, у рамках якой прайшоў чарговы рэйд па жылым сектары жыхароў Бярэзіншчыны. На гэты раз яго ўдзельнікамі былі намеснік начальніка РАНС Дзяніс Мілашэўскі і галоўны спецыяліст Капланецкага сельвыканкама Ірына Бадунова. А шлях наш пралягаў па вуліцах вёскі Гарэнічы. У першую чаргу былі наведаны домаўладанні такіх малаабароненых груп насельніцтва, як састарэлыя грамадзяне, адўзінокія і адзінокапражываючыя вяскоўцы і інваліды.

Толькі ў трох выпадках давялося нам рабіць істотныя прадпісанні па ўхіленні выяўленых недахопаў: першы раз – па ўстаноўцы прытопачнага ліста каля печкі, у другі раз – уцэлым яе рамонце, трэці – па ўстаноўцы ў аўтаномны пажарны апавяшчальнік адпрацаванага сілкавання. У асноўным жа нас прыемна радавала, што гаспадары з разуменнем ставяцца да захавання правілаў пажарнай бяспекі, нягледзячы на свае балячкі падтрымліваюць у сваім жыллі належны парадак і ўтульнасць.

 

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER