Сёння вучні 11 класа Арцём Паныш і Дзмітрый Цэдрык даставілі дапамогу, якую сабрала ўся школа. Шчодрасці і дабрыні жыхароў Бярэзіншчыны можна толькі падзівіцца і парадавацца. У прывезеных пакунках мыла, шампунь, мыючыя і гігіенічныя сродкі.
- Дапамогу прадаставілі таксама працаўнікі ЖКГ, спіртзавода, сырзавода, спецыялісты ТЦСАН, школьнікі і педкалектывы практычна ўсіх навучальных устаноў раёна і многія іншыя. Цэнтр бюджэтных арганізацый пералічыў фінансавыя сродкі. Усім вялікае дзякуй! – пракаментавала першы сакратар Бярэзінскага райкама БРСМ Кацярына Аўрамчык.
Цяпер дапамога будзе накіравана ў абласны камітэт маладзёжнай арганізацыі, і адтуль прамым напрамкам на Гомельшчыну да бежанцаў. У першую чаргу – дзецям.
Акцыя будзе працягвацца да канца красавіка. Акрамя мыючых сродкаў прымаюцца таксама гігіенічныя наборы, сродкі індывідуальнай аховы, аднаразовы посуд, прадукты хуткага прыгатаўленне і іншае. Усе жадаючыя дапамагчы бежанцам, могуць звярнуцца па тэлефонах 6-90-43, або 8-029-854-71-86. Уся дапамога афармляецца дакументальна, спачатку афармляецца акт перадачы і потым накіроўваецца па назначэнню.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.