Прайшоў Дзень прызыўніка

Date 22.04.2022 Man
Comment 1226
Прайшоў Дзень прызыўніка

Ужо стала добрай традыцыяй праводзіць на Бярэзіншчыне Дзень прызыўніка. Вось і сёння прайшло такое ўрачыстае мерапрыемства пад назвай “Служу Отечеству и флагу”.  

 

Як мы ведаем, 8 мая ў рэспубліцы адзнацаецца Дзень Дзяжаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. І на Бярэзіншчыне ўжо распачаліся ўрачыстыя мерапрыемсвы з гэтай нагоды. Таму і на Дні прызыўніка, вядома ж, таксама гаварылі пра гісторыю сімвалаў Рэспублікі Беларусь. А пачалося мерапрыемсва з гімна.

Першым да прызыўнікоў звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутаў Віктар Лашкоўскі:

– Паважаныя прызыўнікі, сёння для вас значная падзея. Мы вас праважаем у армію. Жадаем моцнага здароўя, лёгкай і мірнай  службы. Акрэпнуць у араміі, загартаваць свой характар. Упэўнены, кожны з вас радуецца і ганарыццца, што будзе сапраўдным абаронцам Айчыны.  Сёння абарона Радзімы – гэта саятое.  Вы абараняецце сваіх родных, блізкі, любых, сяброў…

Годна абараняйце Радзіму

– Ужо з 25 красавіка многія з прызыўнікоў адправяцца на службу, – гаварыў начальнік абасобленай групы (Бярэзінскага раёна) ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, маёр Максім Клюеў. – Прыемна, што нашы юнакі будуць служыць у элітных войсках. Гэта ганарова і адказна. Жадаем вам, каб вы памужнелі, сталі больш упэўненымі і вынослівымі. І няхай вернасць прысязе выхоўвае ў вас любоў да нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь. У добры шлях, нашы прызыўнікі!  

З боскім благаславеннем

У ратнай справе без боскага благаславення нікуды. Вітакі і благаславілі юнакоў іерэй  Васілій Васількоў і ксёндз Андрэй Фёдараў.

Урачысты момант

Вось і настаў хвалюючы і ўрачысты момант – уручэнне позваў.

Іх юнакам уручылі Віктар Лашкоўскі і начальнік абасобленай групы (Бярэзінскага раёна) ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў, маёр Максім Клюеў. Блаславілі на службу юнакоў Васілій Васількоў і Андрэй Фёдараў.

Музычныя падарарункі

Гучалі яны для прызыўнікоў ад работнікаў раённага цэнтра культуры. Спадзяёмся, у юнакоў служба пройдзе лёгка, запомніцца на ўсё жыццё.

Падрабязней аб мерапрыемстве чытайце ў бліжэйшым нумары газеты. 

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER