У сярэдняй школе №2 узнагародзілі пераможцаў агляда-конкурса “Ратавальнікі вачамі дзяцей”

Date 22.04.2022 Man
Comment 752
У сярэдняй школе №2 узнагародзілі пераможцаў агляда-конкурса “Ратавальнікі вачамі дзяцей”

Сёння ў сярэдняй школе №2 адбылося ўзнагароджванне пераможцаў штогадовага агляда-конкурса дзіцячай творчасці “Ратавальнікі вачамі дзяцей” і падведзены вынікі раённага конкурса “Бяспечнае дзяцінства”.

 

 

 

На мерапрыемстве прысутнічалі і выступілі ганаровыя госці: начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Андрыевіч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Бярэзінскага райвыканкама Алеся Цітова, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Кацярына Клімко, першы сакратар Бярэзінскага райкама грамадскай арганізацыі БРСМ Кацярына Аўрамчык.

Ва ўрачыстай і вясёлай атмасферы дзеткі атрымалі падарункі і сувеніры ад ганаровых гасцей. Не былі забытыя і дарослыя. Кіраўнікі ўстаноў адукацыі Бярэзіншчыны, аказаўшыя дапамогу дзецям у творчасці, таксама былі заахвочаны і падтрыманы арганізатарамі агляда-конкурса.

Вялі мерапрыемства інспектар прапаганды Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Данэйка і актывіст клуба юных ратавальнікаў і пажарных “Сірэна” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна Яўгеній Ігнатовіч.

Каб атрымаць больш уражанняў ад падзеі – глядзіце фота.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « За бяспеку разам! Прайшоў Дзень прызыўніка »