З гэтага часу і вядзе свой адлік наша слаўная гісторыя. Ёсць у ёй і яшчэ адна важная дата: 10 красавіка 1970 года, калі Пастановай №114 Савета Міністраў Беларускай ССР было афіцыйна арганізавана Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД БССР). Тады ж быў праведзены ўстаноўчы сход таварыства і абласныя канферэнцыі, з’явіліся раённыя структурныя падраздзяленні таварыства, у тым ліку і Бярэзінскае. А вось афіцыйна ў раённым выканаўчым камітэце Бярэзінская раённая арганізацыя ТРВОД у якасці структурнага падраздзялення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах” была пастаўлена на ўлік толькі 14 чэрвеня 2005 года.
Што ж сёння ўяўляе сабой наша раённая арганізацыя? На пачатак года ў 51 пярвічнай арганізацыі ТРВОД (тры з якіх з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі) налічвалася 2193 члены таварыства, у ліку якіх 472 школьнікі з 25 пярвічак. Іх клопат – не толькі ўплата членскіх узносаў, якіх летась паступіла 2150,41 рубля. Галоўны напрамак дзейнасці ўсіх членаў таварыства – дасягненне максімальнага зніжэння верагоднасці гібелі людзей на водах.
У выніку сумеснай работы з раённым выканаўчым камітэтам, аддзеламі па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў, па адукацыі, фізічнай культуры, спорце і турызме, іншымі зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання, якая была накіравана на выкананне плана мерапрыемстваў па папярджванні гібелі людзей на водах Мінскай вобласці ў 2019-2021 гадах, нам упершыню з 1971 года, калі пачаўся афіцыйны ўлік аператыўных статыстычных звестак, удалося выйсці на нулявы паказчык па колькасці тапельцаў.
Але нягледзячы на дасягнуты паказчык, задачы па максімальна магчымым зніжэнні гібелі людзей на водах не страчваюць сваёй актуальнасці. Характэрнай застаецца тая акалічнасць, што найчасцей людзі на водах гінуць з-за незахавання элементарных мер асабістай бяспекі, да якіх у першую чаргу адносіцца злоўжыванне алкагольнымі напоямі. Гібель жа непаўналетніх, асабліва ва ўзросце да 10 гадоў, пераважна звязана з недаглядам дарослых, бяспечнасцю бацькоў у адносінах да дзяцей. Значная колькасць няшчасных выпадкаў звязана таксама з купаннем у забароненых месцах і ў тых водных аб'ектах, дзе адсутнічае выратавальная служба. Тут нялішнім будзе дадаць, што летась прадстаўнікі выратавальнага паста ТСВОД выратавалі 2 чалавекі, а 23 - афіцыйна папярэдзілі аб парушэннях Правілаў аховы жыцця людзей на водах.
І гэта толькі частка дзейнасці арганізацыі. Летась за год ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах было праведзена 83 гутаркі. Мерам асабістай бяспекі на вадзе і лёдзе, аказанню першай дапамогі прысвячалася 18 выступленняў у сродках масавай інфармацыі і 11 - у інтэрнэце, арганізавана 42 тэматычныя кінасеансы, у месцах масавага адпачынку адбылося 135 індывідуальных гутарак, праведзены 23 сумесныя рэйды з супрацоўнікамі РАНС і РАУС, ратавальны пост ТРВОД наведалі 160 дзяцей, на тэрыторыі Бярэзіншчыны мы распаўсюдзілі звыш 700 тэматычных плакатаў і лістовак. Штодзённым напамінкам аб правілах паводзін каля вады нагадваюць у вытворчых і школьных калектывах 65 куткоў ТРВОД.
Наша таварыства праводзіць і шмат іншай работы. Для прадстаўнікоў падрастаючага пакалення мы ладзім тэматычныя конкурсы (у прыватнасці агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Бяспека на вадзе вачамі дзяцей») і экскурсіі-сустрэчы з выратавальнікамі, спартыўныя святы па выратавальным мнагабор'і. Матросы-выратавальнікі выратавальнага паста ТРВОД штогод праводзяць падрыхтоўку дружыннікаў-ратавальнікаў з ліку працоўнай моладзі, самі ўдзельнічаюць у абласных спаборніцтвах па выратавальным мнагабор'і.
Наша дзейнасць накіравана на работу з людзьмі і яе вынікі напрамую залежаць ад зладжанасці гэтага кантакту. На жаль, не заўсёды ён поўны. Да прыкладу, яшчэ зараз у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, у калектывах гандлёвага і бытавога абслугоўвання, дарожных арганізацыях так і не створаны пярвічныя ячэйкі нашага таварыства. Так што працаваць нам ёсць над чым, умацоўваць свае пазіцыі і заваёўваць дзейнасцю аўтатытэт і павагу сярод бярэзінцаў, працягваць клапаціцца аб іх жыцці і бяспецы на водах і ствараць належныя ўмовы для актыўнага адпачынку.
Юрый ПАЛЯНСКІ,
старшыня раённай арганізацыі ТРВОД.