Сяргей ЛУКАШОЎ, работнік ЗАТ “Клявіца”:
- Для мяне Дзень Вялікай Перамогі – адно з самых галоўных святаў. Гэта дзень гонару за нашых продкаў і адначасова дзень суму аб загінуўшых. Асабіста ў маёй сям’і ўжо ў першы год Вялікай Айчыннай вайны загінулі два дзядулі. Яны прапалі без вестак на тэрыторыі Расіі. Таму я вельміблізка стаўлюсяда памяці аб тыэвядломых і невядомых героях. І калі напярэдадні свята мы прыбіраем брацкую магілу ў Пагосце, я раблю гэта з вялікім хваляваннем і спадзяваннем, што дзесьці нехта так жа даглядае і магілы маіх дзядоў. На жаль, дзе яны пахаваны мне пакуль невядома. І я абавязкова пастараюся ўстанавіць месца іх захавання.
Ды і сам я ў свой час выбраў сабе прафесію ваеннага афіцэра і доўгі час абараняў пакой людзей спачатку ў арміі, азатым і ў органах унутраных спраў.
Мне зараз 64 гады. Але памяць аб вайне і павага аб яе героях з гадамі не сцёрліся і заўсёды будзе жыць у маім сэрцы.
Наталля КРАСНЯКОВА, ветэран працы:
- Дзень Перамогі для мяне – гэта смяценне пачуццяў. Гэта боль, гэта радасць, гэта гонар, гэта чэсць і гэта слава. Слава тым, хто загінуў за наша жыццё, тым, дзякуючы кааму мы сёння знаходзімся пад мірным небам, пад яркім сонцам.
Людміла МІШУК, жыхарка г.Беразіно:
- Дзень Перамогі – светлае і ўрачыстае свята, памяць нашых бацькоў і дзядоў, якія ваявалі за свабоду. У радах воінаў быў і мой бацька, Міхаіл Шумскі – адзін з байцоў уславіўшых у вайну “Кацюш”. І я гэтым вельмі ганаруся. А яшчэ была рада, што яму ўдалося выжыць у той страшэннай вайне і выйсці пераможцам над фашызмам. Таму Дзень Перамогі для мяне свята асаблівае і якія б віхуры не былі навокал, такім яно застанецца для мяне і ўсёй нашай сям’і.
Генадзь КУЗНЯЦОЎ, начальнік раённай інспекцыі энергагазнагляду (на свяце- разам з унучкай):
- Сённяшняе свята – гэта, перш за ўсё, памяць. Памяць аб тых, хто вынес на сваіх плячах Вялікую Перамогу, хто цаной свайго жыцця падарыў нам міране неба і шчаслівую долю, хто, на жаль, не дажыў да сённяшняга дня. Мы ўсе ў бязвыплатным даўгу перад гэтымі людзьмі. І павінны шанаваць здзейснены імі подзвіг, не даваць растаптаць яго вялікую цану, перадваць гэтую нашу ўдзячнасць наступным пакаленням – сваім дзецям і ўнукам. Толькі тады, калі мы будзем памятаць пра перамогу і якімі ахвярамі яна дасталася, мы будзем цаніць мір, любіць сваю Радзіму і рабіць яе яшчэ больш шчаслівай і прыгожай.
Алег СЛЯПІЦА, жыхар г.Беразіно (разам са сваімі двума дзеткамі):
- Дзень Перамогі для мяне – гэта будучыня, гэта памяць, гэта вера і надзея на заўтрашні дзень. Гэта самае дарагое, што ў мяне ёсць. Даражэй, чым нараджэнне сына і дочкі. Даражэй за ўсё. Не ведаю нават, што тут яшчэ можна дадаць.
Ігар ГАМЕЗА, былы воін-інтэрнацыяналіст:
- Для мяне Дзень Перамогі – гэта самае светлае свята з тых яшчэ савецкіх часоў, гэта і наша светлая памяць. Памяць і удзячнасць ветэранам вайны, якія адстаялі мір, сустракаліся з намі, яшчэ школьнікамі, расказваолі пра свій баявы шлях. Шкада, што многіх з іх сёння ўжо няма ў жывых. Мы стараемся быць дастойнай іх зменай і сёння самі ўжо ветэраны. Ветэраны баявых дзеянняў у Афганістане. Іх подзвіг забываць ніяк нельга, а тым больш перапісваць гісторыю і зносіць помнікі. Не ўкладваецца ў галаве ўсё тое, што адбываецца зараз вакол падзей Вялікай Айчыннай вайны. Мы не дадзім парушыць гэтую памяць. Гэта наш доўг і абавязак.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.