“Дзень дабра” ў дзіцячым прытулку

Date 24.06.2022 Man
Comment 1045
“Дзень дабра” ў дзіцячым прытулку

Сёння ў рамках тыдня моладзі райкам БРСМ правёў “Дзень дабра” ў сацыяльным прытулку для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

У госці да дзетак з’явіўся клоўн, які весяліў забаўляльнай праграмай не толькі малых, але і прысутных дарослых. У ролі клоўна выступіла кіраўнік фізічнага выхавання ДУА “Дзіцячы сад-яслі №2” Анжэла Капуста.

– Мне падабаецца амплуа клоўна ў педагагічнай дзейнасці – люблю весяліць дзетак. З задавальненнем займаюся гэтым на рабоце, а таксама калі запросіць на мерапрыемства маладзёжная арганізацыя. Гэта для мяне хобі, душэўны покліч, - падзялілася Анжэла Аляксандраўна.

Неабходны рэквізіт педагог купляе, або майструе сама. Наогул, дарыць добры настрой у сацыяльным прытулку для дзяцей – святая справа, бо ўсім вядома старая як свет прымаўка: чужых дзяцей не бывае.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER