Пераможцам стаў Барысаўскі раён

Date 24.06.2022 Man
Comment 1173
Пераможцам стаў Барысаўскі раён

У пятніцу ў турыстычным цэнтры “Юнацтва” завяршыўся абласны турыстычны злёт вучняў.Тут пераможцамі сталі адпаведна каманды Барысаўскага, Слуцкага і Дзяржынскага раёнаў.

Каманда Бярэзінскага раёна па выніках сямі выпрабаванняў заняла шостае месца сярод дваццаці каманд. Яны былі чацвертымі па тэхніцы веласіпеднага і пешаходнага турызму, сёмымі – у конкурсе песні, шаснацатымі – па тэхніцы воднага турызму, пятнаццатымі – у візітоўцы, васемнадцатымі – у конкурсе быту, адпаведна другімі і трэцімі з спартыўным арыентаванні і конкурсе газет.

Узнагароды пераможцам уручала начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Цітова.

Наступны абласны турыстычны злёт запланаваны ў Салігорскім раёне.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER