Павіншавалі ветэранаў

Date 01.07.2022 Man
Comment 387
Павіншавалі ветэранаў

Сёння старшыня раённага савета ветэранаў Анатоль Зябко і галоўны спецыяліст аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі Таццяна Бурая павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны са знамянальным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 

Менавіта ў гэты дзень сталіца нашай краіны была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кветкі і грашовую падтрымку атрымалі Настасся Іванаўна Касаткіна, Галіна Іванаўна Магілка, Зінаіда Кірылаўна Язэпава, Уладзімір Андрэевіч Копка.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER