З той нагоды ў аграгарадку кіпіць работа па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні вуліц, сацыяльна-культурных аб’ектаў. Мы звярнуліся да мясцовых жыхароў з пытаннямі, наколькі папрыгажэў іх населены пункт, ці даспадобы, як абнаўляецца?
Святлана ХАЛІМОНЧЫК, дырэктар Брадзецкай школы:
- Знешні выгляд Брадца значна палепшыўся, і калектыў школы прымае самы актыўны ўдзел у гэтых пераўвасабленнях і навядзенні парадку. Па-першае, добраўпарадкоўваем уласную тэрыторыю, уся школа захоплена працэсам. У належны выгляд прыводзім газоны, кветнікі, таксама фарбуем агароджы. Добраўпарадкаваннем Брадца занята шмат людзей, рупяцца ўсе жыхары аграгарадка. І несумненна гэта ўсё станоўча ўплывае на настрой, на жаданне працаваць, наогул, гэта натхняе, уносіць пазітыў.
Маргарыта САКАВА, школьніца:
- Вырашыла пафарбаваць агароджу да Дажынак, бацькоў пакуль няма дома, тата працуе ў сельскай гаспадарцы, а мама – прадавец, але сёння занятая іншымі справамі. Наогул настрой выдатны, усім сямействам рыхтуемся да свята, кожны ўносіць свой уклад у навядзенне парадку – справа патрэбная. У дзяцей жа пакуль канікулы, летнія справы такія: грыбы-ягады, дапамога па гаспадарцы, таксама гуляем. Аднак у школу ўжо хочацца. Клас наш невялікі, але кожны вучань імкнецца ўпрыгожваць аграгарадок.
Алена СТАСЕВІЧ, прадавец магазіна:
- Рыхтуемся да Дажынак, а як жа інакш? Вёска папрыгажэла, няўзброеным вокам адразу відаць, што ўсё добраўпарадкоўваецца, квітнее і абнаўляецца. Свежапафарбаваныя агароджы, скошаная трава на тэрыторыях, прыбранае смецце – чысценька вакол, душа радуецца, настрой у людзей паляпшаецца. У нас таксама помнік загінуўшым воінам і партызанам пафарбавалі, уладкавалі тэрыторыю вакол, і на могілках парадак наводзяць. Падабаецца! Прыгажосць!
Леанід БЕГУНОВІЧ, пенсіянер:
- У нас тут зараз на вышэйшым узроўні ўсё арганізавана і зладжана, як у горадзе. Нават не пазнаць Брадца. Ні разу не бачыў такога, хоць і доўгі час пражыў тут, а зараз на пенсіі. Асабліва прыцягвае ўвагу тэрыторыя каля бальніцы. А амбулаторыя якая прыгожая стала: новы дах, ідзе рамонт унутры. Ды і абсталяванне новае набылі!
Ганна ДАЙНЯК, бухгалтар Брадзецкага лясніцтва:
- Змяненні ў аграгарадку ўжо добра прыкметныя. Помнік воінам і партызанам істотна папрыгажэў, адразу кідаецца ў вочы, і сам Брадзец неяк новымі фарбамі заззяў.
Вакол абкошана тэрыторыя, фарбуюцца агароджы. Усё даволі ўтульна і прыемна. Дарэчы, упрыгожваннем, усталяваннем новых агароджаў займаюцца ўсе жыхары цэнтральнай вуліцы, і не толькі. Калі параўноўваць, раней было не так прыгожа, а зараз нашмат лепей, вока радуецца. Становіцца значна прыгажэй, нам падабаецца.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.