- Без лесу я сябе не ўяўляю, - гаворыць ён.
Калі вучыўся ў Смалявічах, сустрэў сваю суджаную, трапіў у палон яе дабрыні і абаяльнасці. Вясковая прыгажуня Іна стала добрай спадарожніцай па жыцці, дбайнай гаспадыняй, цудоўнай майстрыхай. Сваё “сямейнае гняздо” маладыя будавалі на Бярэзіншчыне, на радзіме жонкі - у Любушанах.
Пачынаў Сяргей свой працоўны шлях абрубшчыкам галін, а цяпер ён - вальшчык 6-га разраду, вышэй не бывае!
У Любушанскім лясніцтве Сяргей Пятровіч працуе ўжо больш за 2 дзясяткі гадоў, і за сваю добрасумленную працу быў удастоены шматлікіх узнагарод. А яшчэ штогод пацвярджае і павышае сваю кваліфікацыю. Так і сёлета, прымаў удзел у спаборніцтвах сярод валь-шчыкаў леса, якія адбыліся на базе Высакагорскага лясніцтва. Добра выступіў у асабістым заліку. Дзякуючы і яго дасягненням, каманда Любушанскага лясніцтва заняла тады прызавое трэцяе месца.
З жонкай у каханні і згодзе нарадзілі-выгадавалі пяцёра дзяцей: трох дачушак і двух сыноў. Акрамя таго, сталі апекунамі яшчэ аднаму хлопчыку з няпростым лёсам…
– Дзе выгадаваліся пяцёра, знойдзецца месца і шостаму, - сказаў Сяргей Пятровіч. – Мы з жонкай ужо і пяцярых унукаў маем. Весела і гучна ў нашай хаце, калі збіраюцца ўсе разам!..
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.