– Я не марыла быць бухгалтарам, – гаворыць Наталля Валер’еўна. – Марыла працаваць медсястрой, як мая матуля, але лёс склаўся інакш. Пачынала сваю працоўную дзейнасць як бухгалтар у верасні 2012 года. У студзені 2018 была назначана на пасаду намесніка галоўнага бухгалтара.
За час работы Наталля Валер’еўна праявіла сябе кваліфікаваным, ініцыятыўным і перспектыўным спецыялістам. Неаднаразова была адзначана рознымі ўзнагародамі. І сёлета да прафесійнага свята работнікаў лясной галіны Наталля Усава ўдастоена Падзякі міністра лясной гаспадаркі.
Поспехі Наталлі з радасцю падзяляюць родныя людзі – матуля і дачушка.
- У нас свой дом і нашы агульныя хобі – гэта хатнія справы, - усміхаецца Наталля Валер’еўна. – А мара мая часткова збылася - дачушка Насця пайшла па бабуліных слядах – паступіла ў Слуцкі медыцынскі каледж!
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.