А ты выпісаў “БП”?

Date 09.12.2022 Man
Comment 688
А ты выпісаў “БП”?

Чэлендж пад такой назвай крочыць па раёне. Сёння яго актыўнымі ўдзельнікамі сталі нашы падпісчыкі і чытачы ў аграгарадку Брадзец.

Тут славу самага заўзятага аматара друкаванага выданне мае стараста аграгарадку, мясцовы дэпутат і дырэктар сельскага Дома культуры – бібліятэкі Іна Сакава.

- У нашай бібліятэцы “БП” нязменна ў ліку самы папулярных выданняў, -гаворыць яна, ды і выпісваюць яе многія вяскоўцы. Усе яны сапраўдныя патрыёты і ў першую чаргу цікавяцца навінамі раёна і сваёй гаспадаркі, поспехамі і справамі сваіх землякоў. Мне газета таксама вельмі падабаецца. Але асабіста мне ў грамадскай дзейнасці патрэбна яе вострае пяро і слова. Так, шмат пытанняў узнікае наконт тэхнічнага абслугоўвання службовых дамоў – патрэбна даць даступнае тлумачэнне. Не падабаецца мне і пазіцыя нядобрасумленных гаспадароў падворкаў, якія не жадаюць падтрымліваць наш аграгарадок у належным парадку. Лічу трэба саромець такіх людзей. Патрэбна яшчэ вырашыць шэраг балючых жыццёвых пытанняў, якія азмрочваюць настрой нашых вяскоўцаў.

Не пералічыць колькі гадоў выпісвае”БП” і дырэктар Брадзецкай сярэдняй школы Святлана Халімончык.

- У нашай школе раенную газету выпісваюць без ваганняў і нават далучаюць да чытання школьнікаў у ходзе інфармацыйных гадзін, - расказвае яна. – Ведаеце як дзецям цікава было прачытаць пра падрыхтоўку да “Дажынак” у нашым аграгарадку і само свята, як радуюцца яны, пабачыўшы, у газеце здымкі землякоў.

У ліку пастаянных чытачоў выдання і Ала Прымачонак. Яна ўжо паспела крыху адпачыць на пенсіі, але ў гэтым навучальным годзе пагадзілася вярнуцца на працу ў родную школу.

- Я вельмі люблю сваіх вучняў і заўсёды выбіраю матэрыялы пра іх, прызнаецца яна. – Спецыяльна іх не сабіраю і не выразаю, бо прачытаныя раз яны назаўсёды жывуць у маім сэрцы.

Яўгеній Тарасёнак - дырэктар Брадзецкага турыстычнага цэнтра, у вольны час займаецца спортам і бярэ ўдзел у спаборніцтвах.

- У мяне бацькі пастаянна выпісваюць раёнку, - гаворыць ён, - а я перавагу аддаю сацыяльным сеткам і тэлеграм-каналу. Аднак і чытаю асобныя матэрыялы ў газеце. Мне прыносіць Данііл Тарацін. Нават дзіўна калі начальнік раённага аддзялення Дэпартаменту аховы знаходзіць час чытаць газеты? Але “Бярэзінскую панараму” ён чытае дасканала.

Ды і ў выратавальніка Аляксандра Бурымскага газету выпісвае матуля.

- Я ў матулі бываю часта, - зазначае мужчына, таму заўседы там чытаю раёнку. Асабліва мне падабаюцца матэрыялы пра родную гаспадарку і слаўных землякоў. Яны ж такія малайцы! Ганаруся імі!

Вялікі і пастаянны стаж чытача і падпісчыка ў прадаўца Алены Стасевіч:

- Ведаеце, вечарамі спяшу ўправіцца па дому і прыгатаваць хутчэй ежу, каб потым у цішыні і спакоі пачытаць апытанні, матэрыялы пра маладыя сем’і і спецыялістаў, добрых гаспадароў падваркоў і слаўных працаўнікоў Пачытаеш іх на душы вяселей і жыць хочацца, і радавацца, і верыць у лепшае.

Мілана Трапянок.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Шмат бяды з-за гарэлкі! Отдел ЗАГС ИНФОРМИРУЕТ »