Вось і бярэзінец Уладзімір Машынскі, адпрацаваўшы 14 гадоў дальнабойшчыкам на міжнародных перавозках “МірТранс”, зразумеў, што пара распачынаць уласную справу. Тым больш, што ў справе перавозак пачаліся пэўныя праблемы на межах, з’явіліся доўгія прастоі, звязаныя з няпростай міжнароднай абстаноўкай і санкцыямі. Таму і выплыла ў памяці даўняя мара пра ўласны бізнес.
- Працаваць на сябе - гэта вельмі зручна, сам сабе начальнік, - усміхаецца Уладзімір Аляксандравіч.
Так, важна толькі пачаць, увайсці ў каляіну, стварыць спіс пастаянных кліентаў, а значыць, на першым месцы якасць і адказнасць. Чаго вадзіцелю са стажам прынцыпова не займаць.
З нуля
Пытанне, чым заняцца, востра не стаяла. Пасля столькіх гадоў за рулём дальнабойнай фуры “Даф” або “Вольва” выснова напрошвалася толькі адна – варта заняцца адкрыццём уласнага аўтатэхсэрвісу.
- Прызнацца, спачатку была ідэя ўладкавацца на працу, звязаную з рамонтам аўтамабіляў, напрыклад, на станцыю тэхнічнага абслугоўвання, але мара перамагла. Ды калі сказаць шчыра, падыходзячых вакансій у горадзе не так ужо і шмат, - прызнаецца герой матэрыялу. – Сябры своечасова падказалі, што можна атрымаць дзяржаўную субсідыю на адкрыццё прыватнага прадпрымальніцтва. Пакуль стаяў на біржы працы, было дастаткова часу каб усё ўзважыць, распрацаваць бізнес-план, з якім звярнуўся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама, і неўзабаве атрымаў патрэбную колькасць грошай, дарэчы, якія не патрабуецца вяртаць.
Галоўнае – працаваць не менш паўгода ў якасці ІП. Так і з’явілася ўласная станцыя тэхабслугоўвання, хоць гэта, зразумела, гучна сказана: працую я адзін і ў асноўным выязджаю па заказах.
Для справы Уладзімір купіў вельмі важны прыбор – мультысканер для камп’ютарнай дыягностыкі аўтамабіля. Прыбор сучасны, не самы дарагі, але надзейны, дапамагае вельмі хутка выяўляць няспраўнасці.
Зручны яшчэ і тым, што сумяшчальны з аўтамабілямі розных марак: ад расійскіх да заходніх. Дазваляе праводзіць дыягностыку ўсёй электронікі, прачытае кожны электронны блок: і замок запальвання, і светлавыя сігналы, і сістэму АБС, пакажа разрыў ланцугоў, і ўсё астатняе. Нават дапамагае зрабіць адаптацыю дросельнай заслонкі, хоць для недасведчаных гэта гучыць як чараўніцкі заклён.
Дарэчы, мультысканер “пацягнуў” амаль усе грошы, выдзеленыя дзяржавай, а субсідыя склала 3400 рублёў. Давялося крыху дадаваць сваіх – на інструменты, напрыклад.
Невялікі нюанс – перад тым як адкрыць бізнес, неабходна было прайсці спецыяльныя курсы, на якіх даведаўся пра ўсе тонкасці запуска ўласнай справы з нуля, засвоіў інфармацыю па маркетынгу і падаткаабкладанні.
Лепшая рэклама
Адкуль усё пачалося – здагадацца няцяжка, любоў да аўтатэхнікі ў героя матэрыялу з самага дзяцінства. З маленства гадзінамі назіраў, як дарослыя механікі рамантуюць аўтамабіль. І гэтае захапленне з цягам часу перарасло ў прафесію. Пасля заканчэння СШ №2 малады чалавек вырашыў стаць вадзіцелем. На доўгіх рэйсах па дарогах Еўропы і Расіі назапасіў належны вопыт, бо здаралася ўсякае, навучыўся адчуваць машыну, ведаць яе слабыя месцы.
Кажуць, што сапраўдны майстар у рэкламе не мае патрэбы. У выпадку з Уладзімірам гэтае правіла мае дакладны доказ. Спачатку рамантаваў аўтамабілі сябрам і знаёмым. Потым сябрам сяброў і знаёмым знаёмых. Добрыя чуткі – лепшая рэклама, неўзабаве за палову года пра новага спецыяліста даведаліся аўтааматары ўсёй Бярэзіншчыны.
Між іншым, за той кароткі час, пакуль мы размаўлялі ў гаражы, якім Уладзіміру дазволіў карыстацца сябар, майстру пазванілі некалькі разоў і адзін чалавек нават прыехаў па ўласнай патрэбе.
- Калі коратка, без справы не сяджу, паслугі запатрабаваныя, - тлумачыць Уладзімір. – Часцей за ўсё я выязджаю да людзей па выкліку, а бывае, што і яны прыбываюць да мяне.
На пытанне наконт канкурэнцыі Уладзімір толькі сціпла ўсміхнуўся і развёў рукамі.
Канкурэнцыі не адчуваецца. Сучасныя аўто настолькі развітыя, што выклікаюць асацыяцыі з механізаваным “арганізмам”, іх рамонт і тэхнічнае абслугоўванне раздзяляецца па розных накірунках.
Хтосьці спецыялізуецца на мантажы шын, хтосьці на замене каробак перадач і рамонце рухавікоў, маюцца асобныя спецыялісты па афарбоўцы, асобныя – па электронным абсталяванні. Уладзімір жа праводзіць дыягностыку, выконвае рамонтныя работы ў сваім накірунку і карыстаецца заслужаным поспехам, кліенцкая база пастаянна пашыраецца, ягоны асабісты нумар тэлефона перадаецца літаральна з рук у рукі.
- Справа сябе апраўдвае, - гаворыць ён. – Паслуга запатрабаваная, перспектывы ёсць, прафесія дазваляе жыць і думаць пра будучыню.
І перспектывы
Што датычыцца будучыні, ёсць ва Уладзіміра яшчэ адна мара – адкрыць шынамантажны сэрвіс. Майстар упэўнены: паслуга будзе карыстацца попытам.
- Здаецца, што падобных сэрвісаў у нас хапае, але там пастаянна чэргі. Значыць, маецца попыт, і варта гэтым скарыстацца, расшырыць спектр паслуг. Справа засталася за малым – зрабіць рамонт, набыць неабходнае абсталяванне.
- Калі ёсць любімая справа і стабільная работа, адчуваеш сябе ўпэўнена. Адкрыць уласнае індывідуальнае прадпрымальніцтва на самой справе аказалася нескладана.
Варта адзначыць, што менавіта дзякуючы падтрымцы дзяржавы, у мяне атрымалася распачаць бізнес. Таму гэта вельмі цудоўна, што ў беспрацоўных ёсць магчымасць атрымаць субсідыю на адкрыццё сваёй справы.
Звяртайцеся за субсідыяй!
- У гэтам годзе 5 чалавек змогуць атрымаць дзяржаўную субсідыю на адкрыццё ўласнай справы, - зазначае начальнік сектара занятасці ўпраўлення па пра-цы, занятасці і сацыяльнай абароне Святлана Сайкоўская. - За дадатковай ін-фармацыяй звяртайцеся ў сектар занятасці па тэлефоне 48-554.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.