А гэта выклікае праблемы з падтапленнем не толькі асобных зямельных участкаў, а і ў цэлым вёсак. Так, па словах начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Веранікі Фаміной, найбольш пацярпелымі з’яўляюцца аграгарадок Брадзец, вёска Гарэнічы, а таксама горад Беразіно, які размешчаны ў лагчыне, з-за чаго залішняй вільгаці няма куды дзявацца і яна падтаплівае не толькі ўчасткі, якія знаходзяцца непасрэдна побач з Бярэзінай, а і ў многіх іншых месцах.
Сігналы аб падтапленні сёння ў райвыканкаме гучаць ледзь ні штодзень, бывае і па некалькі такіх зваротаў на дні. Яны па магчымасці вырашаюцца з прыцягненнем да выканання неабходных работ спецыялістаў камунальнай службы.
Так, адзін з падобных зваротаў паступіў ад жыхароў вуліцы Ульянава, якая знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад ракі і яе жыхары цярпелі ад падтапленняў нават у менш неспрыяльныя гады.
На гэты раз праблема ўзнікла з-за таго, што размешчаная на вуліцы ўздоўж зямельных участкаў водапрапускная труба перастала выконваць свае функцыі і ўзровень вады ў ёй істотна падняўся, што выклікала падтапленне шэрагу прыдамавых ўчасткаў, на якіх у прамым сэнсе стаяла вада.
Па выніках абследавання праблемнага ўчастка спецыялістамі ЖКГ сюды была накіравана група рабочых для правядзення раскопак зямель агульнага карыстання і ліквідацыі затора вады.
Работы прайшлі на працягу аднаго дня. Зараз труба спраўна выконвае свае функцыі і лішкі вады паступаюць па меліярацыйнай сістэме ў раку.
- На жаль, - заўважае Вераніка Аляксандраўна, - вырашыць падобным чынам і ў аператыўным парадку ўсе праблемы з падтапленнямі нам не па сілах, ды і нярэдка гэта нерэальна зрабіць хаця б з-за таго, што ўчастак знаходзіцца ніжэй іншых, а пракапаць канаву для адводу вады немагчыма, каб не пашкодзіць пракладзеныя камунікацыі або суседскі ўчастак і г.д. Тым не менш, мы імкнёмся не пакідаць без увагі званкі і звароты бярэзінцаў, выязджаем на месца, каб ацаніць сітуацыю і прыняць рашэнне.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота носіць ілюстацыйны характар