– Распачатыя работы па азеляненні горада працягваюцца, – гаворыць начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Бярэзінскага райвыканкама Вераніка Фаміна. Упрыгожваннем кветнікаў на цэнтральнай гарадской плошчы, кветнікаў каля гасцініцы і рэстарана зараз займаюцца не толькі работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і прадстаўнікі аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, а і работнікі ДРБУ-192. У хуткім часе сваёй прыгажосцю будуць радаваць тут гараджан і гасцей Бярэзіншчыны бягоніі і сульфініі.
– Кветак зашмат не бывае, – дадае работніца РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” Таццяна Бурымская. – Думаю, кожнаму з нас прыемна не толькі захапляцца прыгажосцю кветнікоў, а і далучыцца да іх стварэння.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.