У ліку юбіляраў

Date 19.05.2023 Man
Comment 1443
У ліку юбіляраў

Андрэй Шэлег працуе ў Бярэзінскім камбінаце бытавога абслугоўвання рабочым па аказанні рытуальных паслуг.

Яго характарызуюць тут як майстра на ўсе рукі. І сапраўды, Алег Міхайлавіч можа ўпраўляцца з любым інструментам. За яго плячыма – багаты вопыт работы ў некалі існуючым дрэваапрацоўчым цэху камбіната. Там выраблялі нават драўляныя рамы і мэблю.

Сёлета да свайго прафесійнага свята – Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – Андрэй Шэлег трапіў у спіс юбіляраў прадпрыемства. Сярод іх таксама прадавец Ніна Глазава, якая прарабіла на прадпрыемстве 40 гадоў, вадзіцель Вячаслаў Раманёнак (яго стаж – 35 гадоў), рабочая па аказанні паслуг Ганна Малашкевіч (25 гадоў), раскройшчык Іна Мармыль (15 гадоў).

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30