Свой працоўны стаж у арганізацыі Сяргей Іванавіч адлічвае з 2015 года.
– За гэты час ўжо тры фуфайкі змяніў, – жартуе ён.
І не толькі за яго ўмелыя рукі паважаюць спецыяліста ў калектыве, а і за творчыя здольнасці, і за спартыўныя якасці. Так, ён – заўзяты ўдзельнік турзлётаў і спартыўных спаборніцтваў, а за ўдзел у аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці сярод арганізацый УП “Мінскаблгаз” у 2019-ым годзе атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.
– Вельмі запомніўся той конкурс і моманты выступлення і хваляванняў, – прыгадвае Сяргей Іванавіч. – Харэограф Аксана Панкевіч дапамагала нашай танцавальнай пары адшліфаваць кожны рух...
І ў нас атрымалася!
Акрамя таго, Сяргей Несцяровіч – чулы сем’янін, добры бацька.
– Ганаруся сваім сынам, – гаворыць ён. – Антон адслужыў у Барысаве належны тэрмін і застаўся служыць прапаршчыкам па кантракце.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.