Калі пройдзе рамонт вуліц Савецкай, Ленінскай...

Date 13.06.2023 Man
Comment 696
Калі пройдзе рамонт вуліц Савецкай, Ленінскай...

Пасля таго, як у нашай газеце быў змешчаны матэрыял аб асфальтаванні вуліцы Сакалоўскага, у сацыяльных сетках паступіла некалькі пытанняў наконт таго, ці плануецца сёлета правесці аналагічныя работы па вуліцах Савецкай, Ленінскай, Чырвонаармейскай і першамы завулку Маякоўскага.

За адказам мы звярнуліся да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі раённага выканаўчага камітэта Веранікі Фаміной. Вось яе каментарый:

– Сёлета жыхарам Бярэзінчыны мы даводзілі інфармацыю аб тым, што ў пераліку работ на бягучы год запланавана асфальтаванне трох вуліц горада – Юбілейнай, Сакалоўскага і завулка Энгельса. Па двух з пералічаных адрасах работы выкананы, плануецца, што завулак Энгельса памяняе сваё аблічча ў ліпені. Пасля гэтага мы будзем валодаць інфармацыяй аб рэштках грашовых сродкаў, прызначаных на дарожнае добраўпарадкаванне. за гэтыя сродкі выканаем ямачны рамонт вуліц горада.

Што ж датычыць вуліц, якія ўзгадваюць бярэзінцы ў агучаным пытанні, магу сказаць наступнае. Мы неаднаразова прапрацовалі вуліцы Ленінскую і Савецкую, замену асфальта-бетоннага пакрыцця па вуліцы М. Горкага ад вуліцы Перамогі, некаторыя іншыя вуліцы, што змяшчаюцца ў цэнтральнай частцы горада. Што датычыць вуліцы Чырвонаармейскай, адной са старэйшых вуліц горада, то сіламі РКУВП “Бярэінская ЖКГ” тут ужо зроблена прафіліраванне. А наогул, лічу, што гэта здаровая зацікаўленасць людей, калі яны хочуць, каб усе вуліцы былі джагледжанымі і добраўпарадкаванымі. Зацікаўлены ў гэтым і мы, бо як толькі вуліца пакрываецца асфальтам, адразу здымаецца мат пытанняў: ямачнага рамонту, забеспячэння праезду і г.д.

На жаль, у сваіх магчымасцях мы вельмі абмежаваныя і дзейнічаем у адпаведнасці з даведзеным планам фінансавання. Пералік работ па добраўпарадкаванні вуліц горада на чарговы год фарміруюцца ў лістападзе-сенжні бягучага года. Пры яго фарміраванні на 2024 год мы будзем кіравацца гадавым аб’ёмам фінансавання, станам той ці іншай вуліцы і яе запатрабавальнасцю, улічваць раней дадзеныя грамадзянам абяцанні (іх ні ў якім разе ігнараваць нельга). Разгледзім усе магчымыя і рэальныя варыянты. Аб прынятым рашэнні аб асфальтаванні вуліц у 2024 годзе бярэзінцы, як заўсёды, абавязкова будуць праінфармаваны.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « Рыбная поліўка з рачной рыбы #Один день с МЧС »