Вядома, сезонныя фрукты, агародніна і зеляніна - гэта асноўная крыніца вітамінаў, якія патрэбны для здароўя і актыўнага жыцця. Але немалаважным з’яўляецца іх кошт.
Знаёмім з цэннікамі і карыстальнікаў нашых сайтаў.
Так, самую вялікую ягаду – кавун - можна набыць па 3 рублі за 1 кілаграм. Дыні – па 7 рублёў за 1 кілаграм. Чарэшню – за 17 ці 18 рублёў за 1 кілаграм. Вінаград – па 15 рублёў за 1 кілаграм. Яблыкі – па 3 - 3,5 рублі. Грушы – па 8 рублёў.
Шмат хто прапаноўваў духмяную клубніку: цэннік на прывезеную з Брэста у розных прадаўцоў розны – можна купіць па 7 рублёў, можна і больш буйную па 10 рублёў за 1 кілаграм, а мясцовая жанчына, што выгадавала клубніцы на сваім агародзе, прадавала па 10 рублёў за 1 кілаграм. Клубніцы з вёскі Бычын – таксама – па 10 рублёў за 1 кг.
Агуркі, кабачкі, буракі – па 3 рублі 50 капеек за 1 кілаграм, белакачанную капусту можна набыць па 1 рублі 80 капеек за 1 кг.
Чырвоныя памідоры – па 5 рублёў – 5 рублёў 50 капеек, а жоўтыя памідоры – па 8 рублёў.
Вырашчаную на ўласным прысядзібным участку прапаноўвалі зеляніну: кроп – па 1- 1,5 рублі за пучок (у залежнасці ад памеру пучка), шчаўе – па 2 рублі, салата – па 1,5 рублі, цыбуля зялёная – па 1,5 – 2 рублі за пучок (у залежнасці ад памеру пучка), таксама і радыска ў залежнасці ад памеру пучка – па 2 ці 2,5 рублі.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.